Туркоўская Слабада
Турко́ўская Слабада́[1] (па-расейску: Турковская Слобода) — вёска ў Варатынскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы Бабруйск — Жлобін за 3 км ад чыгуначнае станцыі Амельня на лініі Бабруйск — Жлобін.
Туркоўская Слабада | |
трансьліт. Turkoŭskaja Slabada | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Варатынскі |
Насельніцтва: | 59 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213836 |
СААТА: | 7208816081 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′37″ пн. ш. 29°37′52″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 29.63111° у. д.Каардынаты: 53°1′37″ пн. ш. 29°37′52″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 29.63111° у. д. |
± Туркоўская Слабада | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назоў
рэдагавацьНазоў, верагодна, паходзіць ад уласнага імя Тур і тыпу паселішча слабада.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1744 годзе згадваецца як Туркоўская Слабада (інакш - Сенякі) ў складзе маёнтка Туркі ва ўласнасці ў Скарынаў у Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У 1897 годзе — вёска Туркі-Слабада Туркоўскае воласьці Бабруйскага павету, 71 двор, 86 жыхароў. Напачатку ХХ стагодзьдзя было 75 двароў і 445 жыхароў, збудаваная драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква. У 1917 годзе — 74 двары, 431 жыхар, а ў 1926 годзе — 101 двор і 500 жыхароў. У 1932 годзе створаны калгас «Чырвоны барацьбіт», у вёсцы працаваў млын. Напачатку 1997 году было 43 двары, у якіх жыло 86 чалавек.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 59 жыхароў
- 2007 год — 68 жыхароў, 34 двары[3]
- 1999 год — 75 жыхароў
Славутасьці
рэдагаваць- У вёсцы дзейнічае драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква (пачатак ХХ стагодзьдзя).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75
- ^ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 84, с. 16v.
- ^ Туркаўская Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 211.
Літаратура
рэдагаваць- Туркоўская Слабада // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — с. 596
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТуркоўская Слабада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Туркоўская Слабада (рас.), Глёбус Беларусі