Скарыны

беларускі род

Скары́ны (Skaryny) — беларускі купецкі род. Паходзіць з Полацку. Найбуйнейшага росквіту дасягнуў у 16 ст. Вядомы невялікі ланцуг прадстаўнікоў роду. Найбольш вядомы з роду — Францішак Скарына.

Прадстаўнікі

рэдагаваць

Лукіян (? — да 1512), у 1492 на яго й на іншых полацкіх купцоў скардзіліся расейскія паслы

  1. Іван (?-1529, Познань), купец
    1. Раман (? — пасьля 1535), віленскі грамадзянін, пасьля служыў у Нямеччыне, спрыяў вырашэньню справы пра даўгі свайго бацькі на карысьць дзядзькі Францішка
    2. ?, д. — Еська Сьцяпанавіч, полацкі мешчанін
  2. Францішак (каля 1490—1552), усходнеславянскі першадрукар; ж. — паміж 1525—1528 Малгажата (? — каля 1535), удава віленскага бурмістра Юр’я Адверніка
    1. Сімеон Рус (? — пасьля 1584), доктар, садоўнік, жыў у Чэхіі (Градчаны)
  • Язэп Скарына — паводле інвэнтару Бабруйску ад 1626, шляхціч, адзін з самых саможных жыхароў гораду.
  • Ян Хрызостам Скарына, рыма-каталіцкі сьвятар, пасьля навучаньня ў Рыме накіраваны служыць у Полацкую дыяцэзію. Пры першай публікацыі гэтая рэкамэндацыя аднесеная да 1558. Пазьней Георгі Галенчанка, дасьледаваўшы гэты дакумэнт, прыйшоў да высновы, што датыроўка адчытаная недакладна, і насамрэч ён адносіцца не да XVI стагодзьдзя, а да другой паловы XVIII стагодзьдзя. Гэтая вэрсія, у прыватнасьці, здымае супярэчнасьць, зьвязаную з тым, што каталіцкай полацкай дыяцэзіі ў 1588 не існавала[1].
  1. ^ Галенчанка Георгій (Мінск). Праблемныя дакументы Скарыніяны ў кантэксце рэальнай крытыкі. У: 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў / Гал. рэд. А. Мальдзіс і інш. — Мн.: Беларуская навука, 1998. (Беларусіка=Albaruthenica; Кн. 9).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць