Тузін. Перазагрузка
Тузін. Перазагрузка — альбом-складанка 12 беларускіх ангельскамоўных, расейскамоўных і італьянамоўных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія зрабілі кавэры на свае песьні на беларускай мове[1][2]. Кампакт-дыск выдадзены грамадзкай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Tuzin.fm пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускага Радыё Рацыя ў сьнежні 2009 году[3]. Ідэя Сяргея Будкіна[4][5][6].
Тузін. Перазагрузка | ||
---|---|---|
Складанка | ||
Выдадзены | 2009 | |
Запісаны | 2009 | |
Жанр | поп-рок | |
Працягласьць | 41 хв. | |
Выдавец | Будзьма беларусамі!, Tuzin.fm | |
Прадусар | Сяргей Будкін | |
Храналёгія | ||
Тузін. Перазагрузка (2009) |
Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011) |
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць№ | Назва | Словы | Музыка | Арыгінал | Працягласьць |
---|---|---|---|---|---|
1. | «У свеце не адны» (Atlantica) | Віталь Воранаў | Алекс Дэвід | па-ангельску: It’s Not About Us | 3:39 |
2. | «Бяжы» (Анастасія Шпакоўская, Naka) | Сяргей Балахонаў | Naka | па-расейску: Беги | 3:23 |
3. | «У неба» (Нестандартный Вариант) | Сяргей Балахонаў | Зьміцер “Міх” Міхневіч, А. Піражэнка | па-расейску: В небе | 3:59 |
4. | «Новы мост» (Бенька, Серебряная свадьба) | Бенька, Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч | Серебряная свадьба | па-расейску: Новый мост | 4:25 |
5. | «Маці» (Сердце дурака) | Цімафей Яравікаў | Цімафей Яравікаў | –[a] | 2:34 |
6. | «Пад купалам нябёс» (The Stokes) | Глеб Лабадзенка | The Stokes | па-расейску: Под куполом небес | 4:08 |
7. | «Запалкі» (Дакота) | Глеб Лабадзенка | Дакота | па-расейску: Спички | 3:44 |
8. | «Студзень» (Hair Peace Salon) | Віталь Воранаў | Hair Peace Salon | па-ангельску: Ice Age | 3:29 |
9. | «My Babe» (Tanin Jazz) | Віталь Воранаў | Таццяна Гарошка | па-ангельску: My Baby | 4:21 |
10. | «Трыюмф волі» (Сяргей Пукст) | Андрэй Хадановіч | Сяргей Пукст | па-расейску: Триумф воли | 1:34 |
11. | «Каханне не ўзнікла» (Da Vinci) | Алесь Камоцкі | Леанід Шырын | па-італьянску: L’amore non esiste | 3:18 |
12. | «Чароўны кролік» (Юры Дземідовіч) | Сяргей Балахонаў, Юры Дземідовіч | Юры Дземідовіч | па-расейску: Волшебный кролик | 2:37 |
Прыём крытыкаў
рэдагавацьДзьмітры Калдун вызначаў для Tuzin.fm сярод найлепшых песень складанкі «Чароўны кролік» Юры Дземідовіча й «Студзень» «Hair Peace Salon»[7]. Экспэрт Tuzin.fm Севярын Квяткоўскі падтрымаў усе спробы артыстаў засьпяваць па-беларуску[8]. Тацьцяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» адзначала, што «беларускамоўныя песьні „Atlantica“ й „Da Vinci“ на адным зборніку з „Серебряной свадьбой“ і „Tanin Jazz“» уражваюць[9].
На цырымоніі Рок-каранацыя 2009 альбом-складанка быў абраны пераможцам у намінацыі «Праект году»[10].
Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісьце да Будзьма беларусамі! асабліва адзначыў зборнік, бо «ідэя цудоўная»[11]! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы зь якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасьць»[11]. Дырэктар радыёканалу «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасьць гуказапісаў і з задавальненьнем прапануюць кампазыцыі слухачам[11].
У 2018 годзе музычны партал Tuzin.fm разам з Letapis.by уключыў песьню «Бяжы» Анастасіі Шпакоўскай і Naka ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці» (сьпіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 году)[12].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Новы наўмысна напісаны для складанкі сьпеў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Перазагрузіліся!. Наша Ніва (2009-12-22). Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2019-06-26 г.
- ^ “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе (бел.) Tuzin.fm. TUT.BY (2009-07-06). Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-04 г.
- ^ Горевой, Марат (2009-12-18) Вышел в свет новый компакт-диск произведений белорусских музыкантов "Тузін. Перазагрузка" (рас.) БелаПАН. TUT.BY. Праверана 2018-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.
- ^ Тузін. Перазагрузка (Гуказапіс): асаблівы музычны праект інтэрнет-парталу "Тузін Гітоў" і грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі" / ідэя Сяргея Будкіна (бел.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 2018-12-24 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.
- ^ Влада Литвинова. (2009-04-03) «Тузін Гітоў» запусціў «Перазагрузку» (бел.). БелаПАН. Праверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2014-11-15) Перазагрузка — “на свет цэлы” (бел.). Культура. Праверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
- ^ Калдун, Дзьмітры (2009-10-24) Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-04 г.
- ^ Севярын Квяткоўскі. (2009-10-09) Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога» (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2010-02-22) Если колется, то можно (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2020-02-15 г.
- ^ «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета» (рас.). БелаПАН (2010-03-05). Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
- ^ а б в Радыёстанцыі падзякавалі “Будзьме” (бел.). Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Праверана 2019-07-08 г. Архіўная копія ад 2019-07-08 г.
- ^ Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці Tuzin.fm. Letapis.by. Праверана 2019-01-02 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.