Сердце дурака
«Сердце дурака» — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі рок.
Гісторыя
рэдагавацьМожна лічыць, што ідэя гурту стала зараджацца ў 1998 годзе, калі на нефармальных магілёўскіх тусоўках «Кніжнік» і «Задуньковье» стаў зьяўляцца 14-гадовы паэт Цімафей Яравікаў, які пісаў тэксты адразу для некалькіх маладых магілёўскіх гуртоў. У адну зь іх з назовам «Перекрёсток теней» ён нават неўзабаве быў запрошаны на вакал. Так пачалася гісторыя групы. Гурт, які выконваў песьні ў жанры «агародны (дваровы) блюз» праіснавала некалькі гадоў, дала некалькі канцэртаў і памерла ў 2000 году. Цімафей застаўся адзін і два наступныя гады вучыўся граць на гітары й выступаў сольна, набіраючыся майстэрства і досьведу.
У 2002 годзе Цімафей апынуўся ў эпіцэнтры стварэньня новай рок-н-рольнай супольнасьці з назовам «Центр живого рока». Пры актыўным садзейнічаньні ЦЖР, у траўні 2002 году Цімафей набраў новы склад з музыкаў магілёўскага панк-гурту «Глюкі» і пачаліся рэпэтыцыі. За некалькі дзён да першага канцэрту новага калектыву была прыдуманая назва — «Сердце дурака» і 30 траўня 2002 году ў рок-клубе «Сектор» адбыўся дэбют. Праз пару тыдняў група прыняла ўдзел у легендарным канцэрце ў «Кукольном театре». Гэта быў ужо ня блюз і ня рок-н-ролл, гэта быў бруднаваты і бясформенны, даволі цяжкі панк з тэкстамі, вытрыманымі ў рускай народнай песеннай традыцыі.
У 2002—2003 гурт «Сердце дурака» перажываў бясконцыя зьмены складу, таму канцэрты былі рэдкія, але ўжо ў пачатку 2004 году стрэліў новай праграмай, прэтэндуючы на першы эшалён магілёўскага року. Ваўчкамі пайшлі канцэрты, у тым ліку (неаднаразова) і на адной сцэне зь легендарнымі панк-гуртамі «Адаптация» (2003, 2004, 2005 — у Магілёве), «Чернозём» (2006 — Масква і Магілёў). У 2005 годзе гурт ў складзе: Яўген Зьвераў (бубны), Радзівон Бондараў (гітара), Раман Жыгараў (бас-гітара), Яўген Даніленка (клявішы), Цімафей Яравікаў (сьпеў) быў узмоцнены «малодшым братам» Паўлам Яравікавым і ў гэтым складзе гурт дажыў да цяперашніх дзён.
Паралельна з працай у гурце, Цімафей не забываў і аб сольных выступах, пасьпяхова гастралюючы й набываючы прыхільнікаў у Карэліі, Маскве, Украіне, Менску, Віцебску й іншых беларускіх гарадах. Цімафей зьяўляецца сталым удзельнікам і хэдлайнерам маскоўскага «фэсту паэтаў, якія сьпяваюць» «Даждь». У 2006 году ў Маскве нават быў створаны фан-клюб гурту. У кастрычніку гурт запісаў дэбютны самотнік «К началу начал», які быў прэзентаваны на фэстывалі ў Магілёве. У запісе прыняла ўдзел лідэр яшчэ адного магілёўскага гурту «Обаяние невовлечённости» — Алёна Каўкова. На 2007 год заплянаваны выхад першага паўнавартаснага электрычнага альбома.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагавацьСамотнікі
рэдагаваць- «К началу начал» (2006)
Удзельнікі
рэдагаваць- Цімафей Яравікаў: сьпеў
- Павал Яравікаў: гітара, дадатковы сьпеў
- Радзівон Бондараў: гітара
- Раман «Рамэо» Жыгараў: бас-гітара, аранжыроўка
- Яўген Даніленка: клявішы
- Яўген Зьвераў: бубны
- Віталь Шум: дырэктар