Дзьмітры Аляксандравіч Калдун (нарадзіўся 11 чэрвеня 1985, Менск, БССР) — беларускі сьпявак, пераможца праекту Першага каналу «Фабрыка Зорак-6»[1]. Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Эўрабачаньне 2007 зь песьняй Work your magic, за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў 6 месца, атрымаўшы максымальныя 12 балаў ад Ізраілю, Украіны і Расеі. Скончыў хімфак БДУ.

Дзьмітры Калдун
Дзьмітры Аляксандравіч Калдун
Дата нараджэньня 11 чэрвеня 1985 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Грамадзянства Беларусь Беларусь, Расея Расея
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Жанры поп, поп-рок і сынці-поп
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты гітара, фартэпіяна і голас[d]
Псэўданімы Калдун, Дзіма Калдун
Супрацоўніцтва Віктар Дробыш
Філіп Кіркораў
Яна Рудкоўская
Узнагароды
Залаты грамафон
Сайт www.koldun.name

Біяграфія рэдагаваць

«Народны артыст» і «Фабрыка зорак» рэдагаваць

У 2004 годзе Дзьмітры стаў фіналістам праекту Народны артыст-2 на тэлеканале РТР, але перамогу не атрымаў, хоць і запомніўся гледачам.

У 2004 і 2005 гадах Дзьмітры працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у фэстах: Маладэчна-2005 і Славянскі кірмаш у Віцебску.

У 2006 годзе прымаў удзел у нацыянальным адборы Беларускага Эўрабачаньня (Эўрафэст) зь песьняй «May be».

У гэтым жа годзе Калдун становіцца пераможцам праекту Першага Канала «Фабрыка Зорак-6». Пасьля сумеснага выкананьня з групай Scorpions песьні Still loving you, атрымлівае запрашэньне ад саліста Кляўса Майнэ выканаць гэтую песьню ў рамках сумеснага туру. Пасьля перамогі на «Фабрыцы 6» Калдун складае дамову з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта К. Г. Б., аднак хутка пакідае гурт.

Эўрабачаньне-2007 рэдагаваць

У 2007 годзе Дзьмітры выйграе беларускі адбор на Эўрабачаньне-2007 «Эўрафэст» зь песьняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Эўрабачаньня 10 траўня 2007 Калдун мінуў у фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.

З 2007 рэдагаваць

  • 4 лістапада 2007 году Дзьмітры Калдун выступіў на Манежным пляцы ў цэнтры Масквы на мітынгу-канцэрце, арганізаваным пракрамлёўскім рухам «Маладая Гвардыя», прасьпяваўшы тамака пра «Яростный стройотряд» (па-беларуску: «Люты будатрад»).
  • Зь сьнежня 2007 году па сакавік 2008 Дзьмітры прымае ўдзел у праекце Першага канала «Дзьве зоркі», у пары з Натальляй Рудовай.
  • 1 лютага 2008 мінула цырымонія ўручэньня прэмій «Гукавая дарожка» Калдун перамог у намінацыі «sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песьню «Царевна» (па-беларуску: «Царэўна»).
  • Разам з новым прадусарам Аляксандрам Луневым (аўтар гітоў Never let you go і Lady Flame) запісвае новыя песьні: «Любить до слез» (па-беларуску: «Кахаць да сьлёзаў»), «Мелодия любви» (па-беларуску: «Мэлёдыя каханьня»).
  • Выхад дэбютнага альбома Дзьмітрыя Калдуна з назвай «КОЛДУН» плянаваўся ўвосень 2008 году, але прэзэнтацыя адбылася 26 верасьня 2009 году ў клюбе «Рэактар».
Папярэднік
Паліна Смолава
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2007
Наступнік
Руслан Аляхно

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць