Бенька

беларуская музыка, сьпявачка, тэатральная рэжысэрка, паэтка

Бенька, сапр. Сьвятла́на Ва́цлаваўна Бень (нар. 20 чэрвеня 1973, Віцебск, Беларуская ССР) — беларуская музыка, сьпявачка, тэатральная рэжысэрка, паэтка. Лідэрка гурту «Серебряная свадьба».

Бенька
Дата нараджэньня 20 чэрвеня 1973 (51 год)
Месца нараджэньня Віцебск, Беларуская ССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія музыка, кампазытарка, паэтка, рэжысэрка
Жанры джаз, францускі шансон
Інструмэнты гармонік, канцэрціна
Гурты Серебряная свадьба

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і мэдыцынскіх супрацоўнікаў[1].

Пастаноўшчыца некалькіх спэктакляў у віцебскім лялечным тэатры «Лялька». Рэжысэрка Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек («Пэпі Доўгаяпанчоха», «Жудасны спадар Ау», «Хатні вожык», Vermes («Чарвякі») і іншыя)[2]. Стваральніца лялечнага тэатру «Картонка».

З 2005 — лідэрка фрык-кабарэ-бэнду «Серебряная свадьба». Альбом «Сердечная мускулатура» (2011 год) атрымаў найвышэйшыя адзнакі экспэртаў Experty.by[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць