Анастасія Шпакоўская

Анастасія Валер’еўна Шпакоўская (нарадзілася 28 верасьня 1979, Менск) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно. Салістка рок-гурту «Naka»[2].

Анастасія Шпакоўская
Род дзейнасьці акторка, сьпявачка
Дата нараджэньня 28 верасьня 1979 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Месца вучобы
Занятак акторка, сьпявачка
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

У 1996—1998 навучалася на студыі пры НАДТ імя Горкага (мастацкі кіраўнік — Барыс Луцэнка). У 1998—2002 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Спэцыялізацыя — актор драматычнага тэатру і кіно (кіраўнік курсу — Валер Раеўскі).

Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага[3].

Як сьпявачку яе характаразуюць наступным чынам: «з пранізлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам»[4].

У 2007 годзе нарадзіла сына, на нейкі час выступы былі спыненыя[5].

Канфлікт з крытыкамі

рэдагаваць

Падчас фэстывалю «Амбасовішча»-2008 Анастасія Шпакоўская ўдарыла журналістку Тацьцяну Заміроўскую за тое, што тая «дрэнна пісала пра гурт „Naka“»; інцыдэнт атрымаў агалоску толькі ў 2014–2015 гадах[6][7].

Творчасьць

рэдагаваць

Спэктаклі

рэдагаваць
  • 1999: «На волшебном чердаке» — як Сараканожка
  • 1999: «Пир во время чумы», А. Пушкін — як Марыяна
  • 2000: «Амфитрион» — як Леда
  • 2000: «Раскіданае гняздо» — як Русалка
  • 2000: «Мы і яно» — як жонка
  • 2001: «Карлик Нос» — як зорка
  • 2001: «Чайка», А. Чэхаў — як Аркадзіна
  • 2001: Мюзыкл «История любви Полосатого Кота и сеньориты Ласточки» — як сава
  • 2002: «Князь Вітаў» — як Беражніца
  • 2002: «Анджело и другие», А. Пушкин — як Марыяна
  • 2002: «Перед заходом солнца» — як Ацілія
  • 2003: «Чудаки» — як Алена Мікалаеўна
  • 2003: «Извещение Марии» — Віалена
  • 2004: «Случайный вальс» — як жанчына
  • 2004: «Земляничная поляна» — як Катрын
  • 2004: «Папа, папа, бедный папа» — як Разалі
  • 2005: «Опера нищих» — як Джені Маліна
  • 2005: «Ниночка» — як Ніначка
  • 2009: «Идеальный Муж» — як Гэртруда
  • 2009: «Бег» — як Серафіма
  • 2009: «Я твоя невеста» — як Агнія Ўласьеўна

Фільмаграфія

рэдагаваць
  • 1999: «Беларусь на скрыжаваньнях стагодзьдзяў» — як Рагнеда
  • 2000: «Любоўныя гісторыі» (студэнцкі фільм) — як настаўніца
  • 2009: «Грашовае дрэва» — як Джына і сьпявачка
  • 2010: «Дастыш фантастыш»
  1. ^ а б http://www.naka.by/group-Anastasiya_Shpakovskaya.htm
  2. ^ Сяргей Будкін. (2011-05-16) Наста Шпакоўская: «Не магу прымусіць сябе маўчаць» (бел.). СвабодаПраверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
  3. ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
  4. ^ Naka… Pomidor/off… ці 8 сакавіка?
  5. ^ Апельсінавыя долькі ў музычным фармаце(недаступная спасылка)
  6. ^ Александр Чернухо. (2014-01-16) Не довольна (рас.). Ultra-music.comПраверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
  7. ^ Павел Свердлов. (2015-02-03) Музыкальные журналисты против Конрада Ерофеева (рас.). KYKY.ORG. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць