Юры Дземідовіч
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дземідовіч.
Ю́ры Дземідо́віч (нар. 19 лістапада 1996) — беларускі музыка, пераможца беларускага дзіцячага конкурсу «Песьня для Эўрабачаньня», прадстаўнік Беларусі на «дзіцячым Эўрабачаньні-2009» (21 лістапада, Кіеў).
Юры Дземідовіч | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1996 (26 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсія | сьпявак |
Гады дзейнасьці | 2009 — цяпер |
Інструмэнты | піяніна |
Ягоная песьня «Чароўны трусік» атрымала шырокі розгалас у сеціве, а колькасьць праглядаў відэа на гэтую песьню на YouTube набліжаецца да 450 000[1]. 5 кастрычніка Юра выканае гэтую песьню на разагрэве ў гурта The Prodigy, які выступіць у Менску.
Гэтаксама былі створаны сеціўны фан-клюб Юрыя Дземідовіча, супольнасьці падтрымкі на Mail.Ru, У Кантакце.
21 лістапада 2009 году Юры Дземідовіч удзельнічаў у Дзіцячым конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009» са сваёй песьняй «Чароўны трусік». Паводле вынікаў конкурсу, ён атрымаў 48 балаў і заняў 9 месца[2].
Юры Дзямідавіч жыве ў Менску. Пачаў сьпяваць ва ўзросьце трох гадоў. У пяць гадоў паступіў у музычную школу. Навучаецца ў каледжы пры Беларускай Акадэміі музыкі, напрацягу некалькіх гадоў сьпявае ў Капэле хлопчыкаў Рэспубліканскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Уладзімера Глушакова, любіць граць на піяніна, імправізаваць, захапляецца клясычнай музыкай[3]. Захапляецца шахматамі, удзельнічае ў юнацкіх турнірах.
ДыскаграфіяРэдагаваць
АльбомыРэдагаваць
- Кто бы вы думали? (альбом, 2010)[4]
Удзел у складанкахРэдагаваць
- Тузін. Перазагрузка (2009), трэк «Чароўны кролік»
КрыніцыРэдагаваць
- ^ JESC Belarus 2009 — Demidovich Yuriy — Volshebniy krolik на YouTube Запытана 18 сакавіка 2010 году.
- ^ Year page(анг.) Junior Eurovision Song Contest
- ^ Yury Demidovich (Belarus 2009) | Participant Profile(анг.) Junior Eurovision Song Contest
- ^ Татьяна Замировская. (2010-11-04) Волшебный кролик. Татьяна Замировская об альбоме Юрия Демидовича «Кто бы вы думали?»(рас.). Журнал «Большой». Праверана 2020-03-21 г. Архіўная копія ад 2020-03-21 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Ці паедзе «Чароўны трусік» на Эўрабачаньне? // Радыё Свабода
- Перамог «Чароўны трусік» // Радыё Свабода
- Юры Дземідовіч засьпявае «Чароўнага трусіка» па-беларуску // Наша Ніва
- Юра Дземідовіч будзе прадстаўляць Беларусь на дзіцячым «Эўрабачаньні» (відэа) // belradio.fm
- Юры Дземідовіч(анг.) на Last.fm
- Волшебный кролик(рас.) на Lurkmore
- «Чароўны трусік» паедзе на Эўрабачаньне(рас.) // фотарэпартаж, БелТА
- Чароўны трусік разагрэе The Prodigy(рас.) // Газета.Ru
- Чароўны трусік: Калі пісаў песьню, успомніў, як чытаў Алісу ў краіне цудаў(рас.) // інтэрвію, Эўрапейскае радыё для Беларусі
- Фан-клюб Юрыя Дземідовіча ў LiveJournal