Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2

Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 — альбом-складанка 12 беларускіх і замежных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія пяюць на ангельскай, расейскай, украінскай мовах, якія зрабілі кавэры на свае песьні на беларускай мове[1]. Кампакт-дыск выдадзены грамадзкай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Tuzin.fm у сьнежні 2011 году[2]. Ідэя Сяргея Будкіна[3][4]. Імпрэза складанкі з удзелам Алега Скрыпкі прайшла 15 сьнежня 2011 году ў менскім клюбе «Loft»[5].

Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2
Вокладка альбому Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2. розныя выканаўцы[d]. 2011
Альбом-складанка розныя выканаўцы[d]
Выдадзены 15 сьнежня 2011 году
Запісаны 2011
Жанр поп-рок
Працягласьць 49:51
Выдавец Будзьма беларусамі!, Tuzin.fm
Прадусар Алесь Кот-Зайцаў, Сяргей Будкін
Храналёгія розныя выканаўцы[d]
Тузін. Перазагрузка
(2011)
Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2
(2011)

Сьпіс кампазыцыяў рэдагаваць

НазваСловыМузыкаАрыгінал Працягласьць
1. «Краіна мрой» (Воплі Відоплясова)Андрэй ХадановічАлег Скрыпкапа-ўкраінску: Країна мрій 4:51
2. «Дзень без чар тваіх» (Алег “Jagger” Мінакоў)Сяргей БалахонаўАлег “Jagger” Мінакоўпа-ангельску: Day Without Your Love 3:56
3. «Кантрабанды» (Мумій Троль)Андрэй ХадановічІльля Лагуценкапа-расейску: Контрабанды 4:00
4. «Апошняе сонца» (Dreamgale)DreamgaleDreamgale[a] 4:23
5. «Дождж» (5diez)Сяргей Балахонаў5diezпа-расейску: Дождь 4:46
6. «Зрывае дах» (Макс Лорэнс)Глеб ЛабадзенкаМакс Лорэнспа-расейску: Схожу с ума 4:01
7. «Сонейка» (Марыя Тарасевіч)Уладзімер Лянкевіч(ru)Марыя Тарасевічпа-расейску: Солнышко 3:29
8. «Небасхіл Еўропы» (Аляксандар Рыбак)Глеб ЛабадзенкаАляксандар Рыбакпа-ангельску: Europe's Skies 3:42
9. «Апошні дзень Зямлі» (Смыславыя галюцынацыі)Уладзімер Лянкевіч(ru)Сяргей “Буба” Бабунецпа-расейску: Последний день Земли 3:30
10. «Акіян у цішы» (Leon Gurvitch Project)Алесь КамоцкіLeon Gurvitch Projectпа-ангельску: Infinite Ocean 6:51
11. «Стоп-мафія» (Zdob și Zdub)Сяргей БалахонаўМіхай Гынкупа-расейску: Стоп, мафия! 2:52
12. «Пакуль» (Алена Свірыдава)Андрэй ХадановічАлена Свірыдавапа-расейску: Пока 3:22

Прыём крытыкаў рэдагаваць

Тацяна Заміроўская ў рэцэнзіі на «цудоўны праект сайту Tuzin.fm і кампаніі Будзьма беларусамі!» для часопісу «Большой» вывела, што «дыск выйшаў някепскім»[6][7]. Ільля Маліноўскі на хвалях Эўрапейскага радыё для Беларусі адзначыў, што гэта «рэальна якасная музыка ад сапраўдных прафэсіяналаў у любых напрамках»[8][9].

На цырымоніі Ultra-Music Awards 2011 CD быў названы пераможцам у катэгорыі «Праект году»[10][11].

У 2018 годзе музычны партал Tuzin.fm разам з Letapis.by уключыў песьню «Краіна мрой» Воплей Відоплясова ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці» (сьпіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 году)[12].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag уключыў праэкт у сьпіс самых значных падзеяў у беларускай музыцы за перыяд 2010—2019 гадоў[13].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Новы наўмысна напісаны для складанкі сьпеў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Перезагрузка-2»: «Мумий Тролль», «Воплі Відоплясова» и другие звёзды запели по-белорусски (рас.). Ultra-Music (2011-09-06). Праверана 2019-06-28 г. Архіўная копія ад 2019-06-28 г.
  2. ^ Аляксандр Ждановіч. (2011-12-16) Перазагрузіліся па-поўнай з Алегам Скрыпкам (фотарэпартаж) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2019-06-29 г. Архіўная копія ад 2018-10-04 г.
  3. ^ Будзьма! Тузін. Перазагрузка ― 2 [Гуказапіс / ідэя Сяргея Будкіна] (бел.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 2019-06-28 г. Архіўная копія ад 2018-01-13 г.
  4. ^ Сяргей Будкін. (2014-11-15) Перазагрузка — “на свет цэлы” (бел.). КультураПраверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
  5. ^ Этна-дыскатэка Алега Скрыпкі ў Менску (бел.). СвабодаПраверана 2019-07-02 г. Архіўная копія ад 2019-07-02 г.
  6. ^ Татьяна Замировская (2012-01-19) Татьяна Замировская об альбоме Будзьма! Тузін «Перазагрузка-2» (рас.). Журнал «Большой». Архіўная копія ад 2019-06-29 г.
  7. ^ Тацяна Заміроўская (2012-01-24) Тацяна Заміроўская: «Сьвята маргінальнасьці і цуд дыпляматыі» (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2019-06-29 г. Архіўная копія ад 2019-06-29 г.
  8. ^ Илья Малиновский. (2012-02-14) Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2 (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-06-29 г. Архіўная копія ад 2019-06-29 г.
  9. ^ Ілля Маліноўскі. (2012-02-10) Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-06-29 г. Архіўная копія ад 2019-06-29 г.
  10. ^ Мікіта Броўка. (2012-03-14) Цырымонія ўзнагароджання і вялікі канцэрт «Ultra Music Awards 2011» прайшлі ў «RE:PUBLIC». Новы часПраверана 2019-06-29 г. Архіўная копія ад 2019-06-29 г.
  11. ^ Зарына Кандрацьева; Аляксандр “Tarantino” Ждановіч. (2012-03-12) Ultra-Music Awards — 2011: “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” — “Праект года” (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2019-06-29 г. Архіўная копія ад 2019-06-29 г.
  12. ^ Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці (бел.) Tuzin.fm. Letapis.byПраверана 2019-01-02 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
  13. ^ Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34magПраверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць