Нестандартный вариант

беларускі музычны гурт
(Перанакіравана з «Нестандартный Вариант»)

Нестанда́ртны варыя́нт — беларускі рэп-гурт з Барысава (Менская вобласьць), заснаваны ў 1999 годзе.

Нестандартны варыянт
Гады 8 красавіка 1999 — 5 лістапада 2011
Месца ўтварэньня Барысаў, Беларусь
Мова беларуская, расейская
Жанр рэп
Удзельнікі Міх
Базыль
Былыя ўдзельнікі Агурок
Кузэн
DJ Шлаг
www.nestanda.com

Гісторыя

рэдагаваць

Гурт утварыўся ўвосень 1998 году ў г. Барысаве. Першы выступ адбыўся ў менскім клюбе «Cosmopolitan» 8 красавіка 1999 г. Гэтая дата лічыцца днём нараджэньня гурта. Удзельнікамі гурта ў той час былі: Базыль «Базыль» Садкоўскі, Зьміцер «Кузэн» Кручок, Аляксандар «DJ Шлаг» Шалягін, Зьміцер «Міх» Міхневіч і, самы малодшы Павал «Агурок» Кульша, якому тады было ўсяго 14 гадоў.

Улетку 1999 году «Кузэна» заклікалі ў войска, а «Агурок» быў змушаны пакінуць гурт, у сувязі са стала ўзьнікалымі (з-за гурта) канфліктамі з бацькам. Гурт працягвае працаваць утрох. Базыль паступае ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт на дзённае аддзяленьне і пераязджае ў Менск. Міх паступае ў той жа БНТУ на завочнае аддзяленьне і ўладкоўваецца на працу сьлесарам у прэсавы цэх Менскага трактарнага заводу, здымае кватэру. DJ Шлаг застаецца працаваць у Барысаве.

12 лістапада 1999 году гурт выпускае дэбютны live-альбом «Не по Госту» (па-беларуску: «Не па Дасьце»), запісаны ў дамашніх умовах, як рэпэтыцыйнае дэма. Афіцыйны тыраж склаў усяго 50 касэт. Раўналежна гурт пачынае актыўную канцэртную дзейнасьць па гарадах Беларусі.

На фэсьце «Гіп-Гоп Нацыя 1999», якое праходзіла ў менскім клюбе «Рэзэрвацыя», гурт атрымаў намінацыю «Лепшая маладая рэп-група».

2000 год «Нестандартны Варыянт» правёў сумесна з прадусарам Аляксеем Воранавым (пазьней прадусар гурта «Краски»). У гэтым жа годзе Аляксей Воранаў выпусьціў першую ў гісторыі складанку беларускай рэп-музыкі «Beat Sound#1», у якую ўвайшоў першы студыйны трэк «Нестандартнага Варыянту» — «Легче Станет» (па-беларуску: «Лягчэй Стане»).

На фэсьце «Гіп-Гоп Нацыя 2000» група становіцца «Лепшай рэп-групай году».

У верасьні 2000 г. гурт упершыню выступіў за межамі Беларусі — на найбуйнейшым гіп-гоп фэсьце былога СССР — «Adidas Streetball Challenge 2000», які праходзіў у Маскве. Тамака пазнаёміліся з такімі расейскімі і ўкраінскімі камандамі, як: Каста, ЮГ, ТНМК, Дерево Жизни, D.O.B., Многоточие і інш.

Гурт упершыню прымаў удзел у этэрах моладзевых целе- і радыёпраграм.

У сувязі з тэрміновай службай у войску гурт пакідае DJ Шлаг.

Гурт спыняе працу з Аляксеем Воранавым і знаёміцца зь цёзкай гукарэжысэрам Алегам Воранавым, і разам зь ім на студыі «Скат» запісваюць некалькі трэкаў для альбома «Не как Все…» (па-беларуску: «Не як Усе…»). Аднымі зь першых былі запісаныя «Бомж», «Холод» (па-беларуску: «Холад») і «Не Последнее Слово» (па-беларуску: «Не Апошняе Слова»), менавіта гэтыя трэкі, пасьля, высылаліся на конкурс рэп фэстаў СНД.

У 2001 годзе ў гурт вяртаецца DJ Шлаг і пераязджае ў Менск. Сумесна зь Міхам пачынаецца праца над трэкам «Проездной» (па-беларуску: «Праязны»).

У 2001 годзе пачынае працу афіцыйны сайт гурта ў Інтэрнэце па адрасе: www.nestanda.nm.ru

У 2002 годзе гурт праходзіць конкурсныя адборы і атрымлівае запрашэньне на ўдзел у двух найбуйнейшых рэп фэстах Расеі «Rap Music'2002» (Санкт-Пецярбург) і Ўкраіны «In Da House'2002».

Выходзіць легендарная сэрыя складанак беларускага рэпу «Гіп-Гоп Нацыя 1, 2, 3», на кожным зь якіх быў прадстаўлены трэк гурту «Нестандартный Вариант».

Увосень 2002 году Міхам, сумесна з Фрэйдам «IQ48», Тимо і Small’ам, была створаная Беларуская Рэп Асацыяцыя (БРАТ info), якая была накіраваная на разьвіцьцё гіп-гоп (пераважна рэп-музыкі) культуры па ўсёй Беларусі.

29 верасьня адкрыўся афіцыйны Інтэрнэт-партал БРАТ info па адрасе: www.bratinfo.tk. Пазьней партал перайшоў у надзейныя рукі Міці Сказачніка і Жэні Le Freim’a і пераехаў на www.bratinfo.com.

Трэкі «Нестандартнага Варыянту» выходзяць на шматлікіх беларускіх, расейскіх, украінскіх і нямецкіх складанках.

Ідзе праца над сумесным трэкам «Паветраны шар» (рэмікс песьні гурта N.R.M.), у якой акрамя гурту «Нестандартный Вариант» прынялі ўдзел: IQ48, і сам Лявон Вольскі «N.R.M.».

У 2009 г. гурт браў удзел у беларускамоўным праекце «Тузін. Перазагрузка» зь перакладам уласнай песьні «У небе»[1].

Дыскаграфія

рэдагаваць

Супольныя праекты

рэдагаваць

Удзельнікі

рэдагаваць

У асноўны склад гурта афіцыйна ўваходзяць 2 асобы — Зьміцер «Міх» Міхневіч і Базыль «Базыль» Садкоўскі. На канцэртах зь імі выступае DJ X-Fader.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць