Тры Будрысы
Тры Будрысы (па-польску: Trzech Budrysów) — баляда Адама Міцкевіча, якая ў жартаўлівай форме тлумачыць збліжэньне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай і палянізацыю літоўскай шляхты. Таксама баляда адлюстроўвае жыцьцёвую пазыцыю паэта: не багацьце, а толькі каханьне прыносіць шчасьце[1]. Напісаная ў канцы 1827 альбо пачатку 1828 і прысьвечана філямату і філяэту Вінцэнту Будрэвічу(pl). Упершыню пабачыла сьвет у другім томе зборніка паэзыі Міцкевіча (Пецярбург, 1829). Мае падзагаловак «Баляда літоўская»[2]. Тадэвуш Булгарын назваў баладу «ўзорам прастаты апавяданьня й прыгажосьці»[3].
Тры Будрысы | |
Trzech Budrysów | |
Жанр: | баляда |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1827 |
Публікацыя: | 1829 |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Сюжэт
рэдагавацьДзеяньне баляды адбываецца ў Літве XІV стагодзьдзя, якая разьвівае сваю моц дзякуючы ваенным дзеяньням, якія праводзяцца на некалькіх франтах адначасова. Першая страфа п’есы знаёміць чытача з домам галоўнага героя — старога Будрыса, — які адпраўляе трох сыноў на палі бітвы. Кожны зь іх павінен адправіцца ў іншы бок, каб змагацца ў войсках літоўскіх князёў: першы дапаможа Альгерду у барацьбе з рускімі, другі разам са Скіргелам (братам Ягайлы) адправіцца на «ляхаў», а трэці з Кейстутам «разграміць тэўтонаў».
Яны павінны прывезьці са сваіх экспэдыцый пэўную здабычу: у Расеі гэта «сабаліныя апоны й залатыя заслоны», у Прусіі — «як пяску, там бурштыну, сукны дзіўнага тканьня, і там рызы ў ксяндзоў у дыямэнтах». Самую незвычайную здабычу павінен прывезьці той, хто адправіцца на «ляхаў» — гэта будзе нявеста-полька, вартасьці якіх стары Будрыс сьмела праслаўляе перад сынамі.
Такім чынам, трое маладых літоўцаў адпраўляюцца на вайну ў пошуках славы, прыгод і абяцанай бацькам здабычы, пазьней турбуючы Будрыса сваёй доўгай адсутнасьцю. Урэшце, з экспэдыцыі вяртаецца першы з сыноў, прывозячы замест грошай польскую нявесту; неўзабаве пасьля яго ў доме бацькі зьяўляецца другі з братоў зь ідэнтычнай «здабычай». У фінале балады стары Будрыс, заўважыўшы на даляглядзе трэцяга са сваіх ваяўнічых сыноў, больш не пытаецца пра прывезеныя багацьці, рыхтуючы адразу трэцяе вясельле.
Пераклады
рэдагавацьНа беларускую мову твор Міцкевіча двойчы пераклад Янка Купала, у 1913 і 1940 годзе. На летувіскую мову ўпершыню твор пераклаў Людвік Адам Юцэвіч у 1837 годзе[4], потым Петрас Армінас-Трупінеліс у 1892 годзе.
У 1829 годзе паэму парадкова пераклаў на расейскую мову Тадэвуш Булгарын. На расейскую мову твор таксама пераклаў Аляксандар Пушкін (1833), што быў апублікаваны ў 1834 годзе ў часопісе «Бібліятэка для чытаньня»[5].
У культуры
рэдагавацьСтаніслаў Манюшка ў 1839 годзе стварыў да балады музыку[6][7]. Польскі мастак Юльюш Косак стварыў да баляды дзьве карціны[8][9].
Пазьней сваю карціну да баляды стварыў летувіскі мастак Джэрард Багданавічус(lt) (1901—1986)[10].
Аляксандар Ходзька напісаў на матыў «Трох Будрысаў» сваю бяладу «Гербы», у якой распавёў гісторыю прымірэньня «Белага Арла» і «Пагоні»[11]. Уладзіслаў Сыракомля напісаў да баляды Міцкевіча паэму-працяг «Trzy córki Litwina» («Тры дачкі Літвіна»)[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "Dėl Tavęs… — Lietuvos teatro, muzikos ir kino muziejus
- ^ Trzech Budrysów
- ^ «Сынъ Отечества и Северный Архивъ» (1829, т. V, с. 113—115)(недаступная спасылка)
- ^ Wyjątkі z nowoczesnych poetów polskіch. Wіlno, 1837
- ^ Томас Венцлова. К нулевому пра-тексту: заметки о балладе Будрыс и его сыновья. — Alexander Pushkin: Symposium II, ed. by Andrey Kodjak, Krystyna Pomorska and Kiril Taranovsky. — Columbus: Slavica, 1986. — P. 78—87.
- ^ Trzech Budrysów : Ballada
- ^ Moniuszko Stanisław, Trzech Budrysów Ballada Na Baryton I Orkiestrę
- ^ Budrys z Laszką
- ^ Bohaterowie tytułowi ballady Adama Mickiewicza «Trzech Budrysów»
- ^ Trys Budriai
- ^ Chodzka Aleksander. Poezye. Petersburg, 1829. Пераклад Кастуся Цьвіркі: Філаматы і філарэты, 1998, с. 344
- ^ Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) — Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — 462 с. — с. 333
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Trzech Budrysów у бібліятэцы Wolne Lektury.