Страфа
Страфа́ (па-старажытнагрэцку: στροφή — паварот) — гэта змацаваная пэўнай рыфмоўкай або кляўзацыяй інтанацыйна-сынтаксічная еднасьць двух ці больш вершаваных радкоў, якая рэгулярна паўтараецца ў вершаваным творы. У антычнай паэзіі, якая ня ведала рыфмаў, страфу арганізоўвала мэтрыка — строга ўпарадкаванае разьмяшчэньне вершарадоў пэўных памераў. У пазьнейшым вершы, у тым ліку і ў сучасным сілаба-танічным, мэтрычная арганізацыя страфы часткова засталася — у ёй нярэдка паўтараюцца ў строгай пасьлядоўнасьці разнастопныя радкі аднаго памеру (напрыклад, спалучэньне шасьцістопнага і чатырохстопнага ямба, чатырохстопнага і трохстопнага дактыля і г. д.). Аднолькавасьць рыфмоўкі або кляўзацыі — важны, але толькі зьнешні элемэнт страфічнага комплексу. Асноўнае ў страфе — гэта рытмічная цэласнасьць, якая прадвызначае аднароднасьць рытмічнага малюнка ў межах аналягічных строфаў, а таксама інтанацыйна-сынтаксічная еднасьць, дзякуючы якой строфы набываюць адносную зьмястоўную завершанасьць і самастойнасьць і выразна аддзяляюцца адна ад другой міжстрофнымі паўзамі, а на пісьме яшчэ і графічна — прабеламі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |