Трыданы
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Трыда́ны[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Трыданы | |
трансьліт. Trydany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 33 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222400 |
СААТА: | 6240831111 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′16″ пн. ш. 26°59′50″ у. д. / 54.87111° пн. ш. 26.99722° у. д.Каардынаты: 54°52′16″ пн. ш. 26°59′50″ у. д. / 54.87111° пн. ш. 26.99722° у. д. |
± Трыданы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1770 год — зьяўляліся вёскай Мядзельскага староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 28 сем’яў.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 18 двароў і 187 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 218 жыхароў. У вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896—1897 навучальным годзе вучыліся 24 хлопчыкі і 1 дзяўчынка.
- 1907 год — у складзе вёскі 37 двароў, 232 жыхары.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 42 двары і 250 жыхароў.
- 1931 год — 253 жыхароў, 48 двароў[2]
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Мікасецкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 33 жыхары
- 1999 год — 54 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 31 двор, 57 жыхароў
Сельская гаспадарка
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаецца жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 42.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Trydany, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 529