Талівойша Гаштольд
Талівойша Гаштольд (? — па 1411) — літоўскі баярын. Імаверны пачынальнік роду Тальвашаў (Тальвашэвічаў).
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1411 |
Род | Гаштольды |
Бацькі | Андрэй |
Імя
рэдагавацьІменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talamot) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[1] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[2], а аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) — ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]). Такім парадкам, імя Талівойша азначае «дасьціпны паляўнічы»[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gastold cum filio Taliwusch (18 студзеня 1401 году)[8], Thalywosch (13 студзеня 1407 году)[9][10].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду Гаштольдаў, сын Андрэя. Меў братоў Пятра і Яна.
Упамінаецца разам з бацькам ва ўмове 1401 году, у дакумэнце вялікага князя Вітаўта 1407 году, а таксама ў недатаваным, складзеным каля 1411 году крыжацкім сьпісе водцаў ліцьвінаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 73.
- ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 258.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 229.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4