Сінкевіцкі сельсавет
сельсавет Беларусі
Сінке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сінкевічы.
ГісторыяРэдагаваць
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ленінскага раёну Пінскай вобласьці. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёну.
10 сакавіка 2017 году вёскі Ваган, Вільча, Града, Запросьсе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца перададзеныя з падпарадкаваньня Мікашэвіцкага гарадзкога савету ў склад Сінкевіцкага сельсавету[1].
НасельніцтваРэдагаваць
- 1996 год — 2432 жыхары, 896 двароў: вёскі Вострава (86 двароў, 221 жыхар), Лутавень (104 двары, 289 жыхароў), Мокрава (270 двароў, 687 жыхароў), Намакрава (30 двароў, 77 жыхароў), Сінкевічы (323 двары, 886 жыхароў), Сітніцкі Двор (83 двары, 272 жыхары), хутар Хобат
- 14 кастрычніка 2014 году — 1944 жыхары
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 350
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 204