Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь — сьпіс аб’ектаў архітэктуры, гісторыі, археалёгіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музэйныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь. На сёньня ў сьпісе 4811 аб’ектаў[Крыніца?].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82-%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82-%D0%9A%D0%B0%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.png/220px-%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82-%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82-%D0%9A%D0%B0%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.png)
Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасьці Беларусі падзяляюцца на 4 катэгорыі, пазначаныя лічбамі:
гісторыка-культурныя каштоўнасьці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэньня ў сьпіс сусьветнай спадчыны;
унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакумэнтальныя аб’екты міжнароднага значэньня;
аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня;
гісторыка-культурныя каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.
матэрыяльныя культурныя каштоўнасьці, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцей, але якім асобна не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
гісторыка-культурныя каштоўнасьці, поўная аўтэнтычнасьць і дакладнасьць якіх безумоўныя і нязьменныя;
гісторыка-культурныя каштоўнасьці, якія цалкам або часткова адноўленыя (зафіксаваныя) на другасным матэрыяле ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасяці якіх аб’ектыўна з часам могуць зямяняцца.
Шыфр
рэдагавацьШыфр гісторыка-культурнай каштоўнасьці складаецца зь дзесяці знакаў[1]:
Першы знак адпавядае месцу пастаяннага знаходжаньня каштоўнасьці:
- Берасьцейская вобласьць
- Віцебская вобласьць
- Гомельская вобласьць
- Гарадзенская вобласьць
- Магілёўская вобласьць
- Менская вобласьць
- Менск
- па-за межамі Беларусі
Другі знак адпавядае віду каштоўнасьці:
- матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасьць
- матэрыяльная рухомая гісторыка-культурная каштоўнасьць
- нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасьць
Трэці знак — катэгорыя каштоўнасьці.
Чацьверты знак — зьвесткі пра каштоўнасьць у адпаведнасьці зь яе характарыстыкамі:
- А — дакумэнтальны помнік
- Б — запаведная мясьціна
- В — помнік археалёгіі
- Г — помнік архітэктуры
- Д — помнік гісторыі
- Е — помнік горадабудаўніцтва
- Ж — помнік мастацтва
- М — калекцыя
- Н — камплект
Шэсьць апошніх знакаў — нумар каштоўнасьці ў парадку ўключэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў (у пачатку дапаўняецца нулямі, калі нумар утрымлівае менш за шэсьць лічбаў).