Сяргей Кошаль

беларускі футбаліст

Сяргей Кошаль (нар. 14 сакавіка 1986 году) — беларускі футбаліст, нападнік. У 2009 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.

Сяргей Кошаль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 сакавіка 1986(1986-03-14)[1] (38 гадоў)
Рост 179 см
Вага 71 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005 Менск-2 12 (4)
2006 Партызан Менск 1 (0)
2006 Дыжванагі[d] 34 (12)
2007 Белшына 24 (11)
2008—2010 Менск 58 (23)
2010 Рудзенск[d] 9 (1)
2012 Менск-2 18 (10)
2012—2014 Менск 7 (0)
2013—2014 Менск-2 56 (15)
2015—2016 Крумкачы 38 (17)
2016 Славія Мазыр 2 (0)
2017 Маладэчна-2018 12 (10)
2018—2019 Крумкачы 50 (18)
2020 Слонім-2017 11 (1)
2020 Макслайн 12 (7)
2021 Маладэчна-2018 15 (6)
2022 Качэрычы[d] 3 (1)
2023 Тарпэда Бабруйск[d] 7 (5)
Зборныя
2004 Беларусь (да 19)[d] 1 (1)
2009 Беларусь 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Юнаком трапіў у менскае «Дынама», а пазьней у МТЗ-РІПА. У гэтых клюбах гуляў перадусім за дубль, а таксама аддаваўся ў арэнды. У 2006 годзе пэўны час гуляў у Латвіі. У 2008 годзе трапіў у «Менск», дзе найбольш добра праявіў сябе, стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу. У 2009 годзе менчукі выкупілі кантракт Кошаля, але ў хуткім часе ягоная гульня пагоршылася. Другую палову сэзону 2010 году правёў у «Рудзенску», а ў 2011 годзе ўвогуле не займаўся футболам.

У 2012 годзе вярнуўся ў «Менск». Першую палову сэзону выступаў за фарм-клюб «Менск-2», а потым далучыўся да асноўнага складу. З пачатку сэзону 2013 году зноў перайшоў у «Менск-2», дзе трывала выступаў у асноўным складзе, за два гады забіўшы 15 галоў. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» быў расфармаваны, і Кошаль пакінуў сталічны клюб[3]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з дэбютантам Першай лігі — футбольным клюбам «Крумкачы», стаўшы такім чынам першым прафэсійным гульцом гэтага клюбу[4]. З 17 галамі быў найлепшым бамбардзірам «Крумкачоў» у сэзоне 2015 году і дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2016 году саступіў месца асноўнага нападніка Вячаславу Глебу і ў ліпені, пакінуўшы «Крумкачы», падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5]. Аднак за асноўны склад мазырскага клюбу згуляў толькі два матчы і ўжо ў верасьні паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[6].

У лютым 2017 году праходзіў прагляд у сталічным «Промні»[7], аднак у выніку ў першай палове 2017 году заставаўся без каманды. У жніўні 2017 году стаў гульцом клюбу «Маладэчна-ДЮСШ-4»[8]. За палову сэзона забіў 10 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у клюбах «Ашмяны-БДУФК» і «Чысьць», аднак у выніку ў красавіку 2018 году зноў далучыўся да «Крумкачоў»[9], якія былі пазбаўленыя месца ў Найвышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. Паводле вынікаў сэзону 2018 году дапамог сталічнай камандзе выйсьці ў Першую лігу. У сакавіку 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам, які зьмяніў назву на НФК[10]. У сэзоне 2019 году трывала зьяўляўся ў складзе, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і на замену.

У лютым 2020 году пакінуў НФК[11] і неўзабаве стаў гульцом клюбу «Слонім-2017»[12]. У слонімскім клюбе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2020 году скасаваў кантракт з дружынай»[13] і прыяднаўся да рагачоўскага «Дняпра», дзе гуляў да канца сэзону 2020 году.

У пачатку 2021 году зноў далучыўся да «Маладэчна», дзе гуляў да сканчэньня сэзону[14]. З чэрвеня 2022 году пачаў бараніць колеры «Качэрычаў», а сэзон 2023 году пачаў у складзе бабруйскага «Тарпэда».

Міжнародная

рэдагаваць

Дзякуючы добрай гульні за «Менскі», Кошаль у 2009 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі, за якую згуляў у таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы 9 ліпеня 2009 году.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2016 Найвышэйшая ліга 8 0
Славія Мазыр 2 0
Маладэчна-ДЮСШ-4 2017 Другая ліга 12 10
Крумкачы 2018 Другая ліга 26 14

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць