Сяргей Касьціцын
Сяргей Касьці́цын (нарадзіўся 27 сакавіка 1987 году, Наваполацак, БССР) — беларускі хакеіст, нападнік клюбу «Мэталюрг» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Малодшы брат Андрэя Касьціцына.
Сяргей Касьціцын | ||
---|---|---|
Рост | 184 см | |
Вага | 95 кг | |
Пазыцыя | скрайні нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | Беларусь | |
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1985 (39 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Наваполацак, БССР | |
Клюб | Мэталюрг | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Драфт НХЛ | 200, 2005 Манрэаль Канадыенз | |
Гульнявая кар’ера | 2002 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы.
Удзельнік чэмпіянатаў сьвету па хакеі з шайбай 2008 году і 2014 году ў складзе зборнай Беларусі.
За нацыянальную зборную Беларусі правёў 8 матчаў, набраў 6 (2+4) бамбардзірскіх балаў. Правёў 232 гульні рэгулярнага сэзону НХЛ, у якіх набраў 118 (47+71) пунктаў. У сэзоне 2010/2011 заняў 1-е месца ў НХЛ па рэалізацыі кідкоў (24,7%). 6 ліпеня 2013 году падпісаў 3-гадовы кантракт з омскім «Авангардам».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на сайце www.eurohockey.net
- Старонка на Elite Prospects.
- Старонка на NHL.com.
- Старонка на The Internet Hockey Database.