Гомель (хакейны клюб)

беларускі хакейны клюб

«Гомель» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе. Чэмпіён Беларусі 2003 году і шматразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Двойчы «Гомель» дасягаў фіналаў Кантынэнтальнага кубка, але кожным разам трафэй камандзе не скараўся.

Гомель
Заснаваны 2000
Адкуль Гомель, Беларусь
Пляцоўка Гомельскі лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 2726
Фарм-клюб Рысі
Старшыня клюбу Яўген Алейнік
Чэмпіянат Экстраліга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Па заканчэньні будаўніцтва лядовага палацу ў Гомлі напрыканцы жніўня 2000 году на загад Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту быў створаны хакейны клюб. Фінансаваньне каманды ўзяло на сябе прадпрыемства Гомельтранснафта Дружба. Першым трэнэрам каманды быў прызначаны Яўген Лебедзеў, а лідэрам і капітанам каманды стаў Андрэй Андрыеўскі.

Першыя посьпехі

рэдагаваць
 
Фасад Гомельскага лядовага палацу.

У дэбютным сэзоне чэмпіянату Беларусі дружына заняла чацьвертае месца. У гэты ж час «рысі» бралі ўдзел у розыгрышы Ўсходне-эўрапейскай хакейнай лізе (УЭХЗ), дзе фінішавалі на 5 месцы ў рэгулярным сэзоне, але прагулялі ў чвэрцьфінале кіеўскаму «Беркуту». Клюб заняў першы радок у сваёй падгрупе, але ў паўфінале плэй-оф саступіў «Хімвалакно». А ў розыгрышы УЭХЗ у гэты ж час «Гомель» здабыў срэбны мэдаль. Пасьля сэзону ў 2002 годзе расейскі трэнэр Уладзімер Сініцын, які ачольваў тое самае «Хімвалакно», перайшоў на працу галоўнага трэнэра «Гомля». Поруч з трэнэрам з Магілёва пераехаў Ягор Летаў. Яшчэ да шэрагаў каманды далучыўся знаны нападнік Аляксей Страхаў.

11 жніўня 2002 году ў фінале Кубка Беларусі «Гомель» саступіў менскаму «Кераміну», зь лікам 3:2. У новым сэзоне 2002—2003 гадоў гомельскі калектыў быў няспынны. Пачаўшы ў верасьні, «Гомель» здабываў перамогу за перамогай ажно да 7 сьнежня, калі на хатняй пляцоўцы прагуляў «Кераміну» зь лікам 1:4. У гэтыя часы матчы паміж камандамі, які бралі ўдзел і ў чэмпіянаце Беларусі і ў УЭХЗ залічваліся адначасова ў абодва турніры. У выніку «Гомель» быў сярод лідэраў як айчыннага першынства, гэтак і міжнароднай лігі. У паўзу паміж рэгулярным сэзонам чэмпіянату Беларусі і раўндам плэй-оф, «рысі» здабылі Кубак Беларусі, дзе ў фінальным двубоі перамаглі «Керамін». У гэты ж час каманда фінішавала другой у УЭХЗ. У плэй-оф беларускага першынства «Гомель» безь перашкодаў перамог гарадзенскі «Нёман», дакрочыўшы да фіналу, дзе дружыну чакаў добра знаёмы сталічны «Керамін». Не зважаючы на зацятасьць абодвух клюбаў, перамогу ў сэрыі зь лікам 3:0 здабыў «Гомель», на трэці год існаваньня прыдбаўшы тытул чэмпіёна краіны[1]. У сэзоне 2003—2004 гадоў гамельчукі былі сярод лідэраў, як беларускага першынства, гэтак і УЭХЗ. У студзені 2004 году «Гомель» прымаў на хатняй арэне фінальны этап Кантынэнтальнага кубка, дзе перагуляў спачатку францускі «Руан», а потым швайцарскае «Люгана». Фінал кубка ладзіўся таксама ў Гомлі, але гаспадары атрымалі паразу ад славацкага «Словану» зь лікам 2:6[2]. Другое месца гомельскія хакеісты занялі ў УЭХЗ. У чэмпіянаце краіны «Гомель» у паўфінале быў выбіты менскім «Юнацтвам», але здабыў па сканчэньні айчыннага першынства кубак краіны.

Пагаршэньне вынікаў

рэдагаваць

Пасьля ліквідацыі УЭХЗ пашырыўся і чэмпіянат Беларусі, у выніку «Гомель» фінішаваў на 6 месцы, што дазволіла узяць удзел у плэй-оф. У чвэрцьфінале гамельчукі ў зацятай барацьбе прагулялі кіеўскаму «Сокалу». З часам «Гомель» губляў лідэраў, як то Паўла Мікульчыка, Вадзіма Бекбулатава, Аляксея Страхава і Аляксандра Аляксеева. Тым ня менш зьяўляліся і новыя лідэры, як то Аляксандар Макрыцкі і Сяргей Стась. Адзін сэзон у камандзе адгуляў дасьведчаны Максім Слыш, але пасьля далучыўся да сталічнага «Кераміна». Аднак, вынікі пагоршыліся. «Гомель» сканчваў сэзон у сярэдзіне табліцы, але выбываў у чвэрцьфінале. Але ў 2007 годзе «Гомель» здабыў Кубак Беларусі, выгуляўшы «Керамін»[3]. У 2008 годзе каманда нават ня трапіла ў плэй-оф, скончыўшы турнір на 9 месцы.

Андрыеўскі і Скабелка

рэдагаваць

Ратаваць каманду быў запрошаны трэнэр Аляксандар Андрыўскі, які яшчэ нядаўна гуляў у клюбнай кашулі. «Гомель» перарадзіўся, скончыўшы рэгулярны сэзон на другім месцы. У плэй-оф каманда перакрочыла «Нёман» і «Мэталюрг», але ў фінале саступіла «Юнацтву». Той сэзон атрымаўся такім пасьпяховым дзякуючы брамніку Ігару Брыкуну. Таксама вылучаліся абаронцы Ўладзімер Копаць і Іван Вусенка[4]. Была цікавасьць клюбу да ўдзелу ў КХЛ, але перамовы анічым ня скончыліся, і клюб застаўся ў Экстралізе[5].

 
Андрэй Скабелка чатыры гады працаваў галоўным трэнэрам клюбу.

У міжсэзоньне да шыхтаў клюбу далучыўся Аляксандар Жыдкіх. З клюбу сышоў Андрыеўскі, які далучыўся да менскага «Дынама», а новым галоўным трэнэрам стаў ягоны асыстэнт Андрэй Скабелка. Тым ня менш каманда амаль не пагоршыла вынікаў, дакрочыўшы да паўфіналу. Наступны сэзон стаў горшым за леташні, каманда вылецела яшчэ ў чвэрцьфінале. Брамнік Ігар Брыкун распавядаў, што з Скабелкам пагоршчыўся мікраклімат у дружыне[6]. Ягоныя словы пацьвярджаў абаронца Іван Вусенка[7]. Праз бачны канфлікт у камандзе заўзятары «Гомлю» накіравалі адкрыты ліст дырэктару клюбу з просьбай звольніць галоўнага трэнэра[8]. Яшчэ падчас сэзону Брыкун перабраўся ў «Нёман», а адразу па сэзоне «Гомель» узмацніўся брамнікам Пасі Хякінэнам, абаронцамі Атварсам Трыбунцаўсам і Аляксеем Дзяніскінім. Таксама да клюбу далучыліся нападнікі Арцём Сянькевіч і Міхаіл Стэфановіч. У выніку «Гомель» быў трэцім у рэгулярным сэзоне, а ў плэй-оф быў выбіты «Нёманам» у паўфінале. Па сканчэньні сэзону Хякінэн быў абраны найлепшым хакеістам клюбу[9], але ўлетку ён сышоў у чэмпіянат Нямеччыны[10]. Не зважаючы на тое, што былі чуткі аб пераходзе Скабелкі на працу ў менскае «Дынама», галоўны трэнэр застаўся з «рысямі». Каманда добра правяла Кубак Беларусі, здабыўшы трафэй, у фінальным матчы выгуляўшы дзейнага чэмпіёна жлобінскі «Мэталюрг». У лістападзе 2012 году «Гомель» на хатняй пляцоўцы выгуляў «Віцебск» з рэкордным лікам 16:1[11]. Клюб добра згуляў рэгулярны сэзон 2012—2013 гадоў, але нечакана ў чвэрцьфінале прагуляў менскаму «Юнацтву». У сакавіку 2013 году Скабелка сышоў з пасады галоўнага трэнэра[12].

Новы час

рэдагаваць

Клюб ачоліў Валеры Варонін, а склад каманды часткова зьмяніўся. У жніўні 2013 году да шыхтаў «рысяў» далучыўся Эдыйс Брахманіс, які ў найбліжэйшыя гады стаў лідэрам клюбу[13]. Наступныя чатыры гады гамельчукі сканчвалі сэзон у паўфінале Экстралігі. У канцы 2014 году Варонін сваю пасаду саступіў Аляксандру Палішчуку[14], які некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнэра. Уже хутка галоўным трэнэрам быў прызначаны Аляксандар Андрыеўскі[15]. Улетку 2015 году галоўным трэнэрам быў прызначаны Андрэй Сідарэнка[16]. У чэрвені 2016 году з клюбу праз шмат гадоў сышоў Аляксандар Жыдкіх[17]. З другой паловы 2016 году трэнаваць каманду пачаў колішні хакеіст «Гомлю» Алег Хмыль. У 2017 годзе каманда здабыла чарговы Кубак Беларусі, але вынікаў у Экстралізе не было.

Сэзон 2018—2019 гадоў «Гомель» правёў з выключна беларусамі ў складзе, у першую чаргу празь фінансавыя чыньнікі[18][19]. Лідэрамі каманды сталі Яўген Саламонаў і Яўген Хузееў. У той сэзон клюб скончыў свае выступы ў чвэрцьфінале, сакрушальна прагуляўшы «Дынама-Маладэчна». У тым жа сэзон «Гомель» як пераможца кубак браў удзел у Кантынэнтальным кубку, дзе прабіўся ў фінальны этап. Аднак, з трыма паразамі заняў апошні чацьверты радок групы.

У летнюю паўзу 2019 году стала вядома, што частка гульцоў зьвярнуліся ў пракуратуру, бо «Гомель» не выконваў свае абавязкі ў сплаце заробкаў[20]. Пасаду галоўнага трэнэра заняў Сяргей Стась. Клюб страціў шмат гульцоў у міжсэзоньне, асабліва былі адчувальныя страты Яўгена Саламонава[21], Паўла Мусіенкі[22]. У кастрычніку да «рысяў» далучыўся нападнік Ігар Равенка[23]. Каманды была пятай у рэугулярным сэзоне і зноў саступіл ў чвэрцьфінале «Дынама-Маладэчна». «Гомель» страціў у паўзу двух расейскіх бамбардзіраў Юрыя Какшарава і Сяргея Топаля, але ўмацаваўся форвардам з маладэчанскай каманды Германам Несьцеравым[24]. Менавіта Несьцераў поруч зь Ігарам Равенка і Аляксандрам Скоранавым былі галоўнымі нападнікамі «рысяў» новага сэзону. «Гомель» скончыў сэзон на трэцім месьце, а ў плэй-оф нарэшце дакрочыў да фіналу, пераадолеўшы супраціў «Нёману» і «Шахцёру». У фінальнай сэрыі гамельчукі трывалі чатыры паразы і засталіся з срэбнымі мэдалямі. У міжсэзоньне каманда страціла Несьцерава[25] і Скоранава[26]. Тым ня менш дружына зноў была трэцяй у рэгулярным сэзоне, але прагуляла ў чвэрцьфінале «Нёману». У сэзоне 2022—2023 гадоў гамельчукі былі чацьвертымі, а ў плэй-оф саступілі ў чвэрцьфінале жлобінскаму «Мэталюргу». У траўні 2023 году Ігар Равенка далучыўся да «Юнацтва»[27], але ўлетку вярнуўся Герман Несьцераў[28].

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
20   Андрэй Карчэўскі 07.06.2005 31   Данііл Ерафееў 09.05.2002
98   Максім Лубскі 16.01.2001
Абаронцы
4   Андрэй Госьцеў 16.02.1998 5   Мікіта Стасенка 13.01.2003
17   Мікіта Жыхараў 19.07.2004 23   Максім Магалецкі 25.02.1998
41   Арсень Архіпцаў 02.02.2007 43   Мікіта Анохін 20.09.1999
59   Дзьмітры Іванчыкаў 02.04.1999 71   Міхаіл Кавалёў 20.01.2000
Нападнікі
7   Аляксандар Галавач 05.08.2005 8   Дзяніс Сяргушкін 29.06.1996
9   Ягор Феафанаў 09.06.1995 11   Кірыл Мяжэйнікаў 11.04.2000
13   Насэр Сабгі 04.10.2001 18   Мікалай Сусла 04.03.1991
19   Кірыл Бяляеў 18.07.1997 27   Ільля Жукоўскі 20.02.1997
29   Іван Станкевіч 27.11.2005 46   Алег Качалоўскі 24.10.2001
72   Яўген Сапельнікаў 09.01.2002 74   Кірыл Бовін 05.05.1998
77   Арсень Дзярыба 05.01.2003 85   Андрэй Перагуда 02.10.1995
88   Іван Панамарцаў 20.10.2005 89   Артур Буйніцкі 04.10.1995
97   Валеры Бачкароў 19.11.1997
  1. ^ История ХК Гомель — золотой 2003 год. Сайт заўзятараў ХК «Гомель».
  2. ^ «Gomel - Slovan Bratislava (11 janvier 2004)». Hockey Archives.
  3. ^ ХК "Гомель" стал первым клубом, который трижды завоевал Кубок Беларуси по хоккею с шайбой. Акцябрскi раённы выканаўчы камітэт.
  4. ^ «Прессбол» №71 (2455), 15 траўня 2009.
  5. ^ Гомель хочет играть в КХЛ. iSport.ua.
  6. ^ Брикун рассказал всю правду о конфликте со Скабелкой. Беларускі хакей.
  7. ^ Усенко: Такого открытого конфликта между тренером и игроками никогда не видел. Беларускі хакей.
  8. ^ Болельщики ХК "Гомель" просят уволить тренерский штаб клуба. Беларускі хакей.
  9. ^ ОЧБ: Лучшим игроком сезона в «Гомеле» признан Паси Хаккинен. Беларускі хакей.
  10. ^ ОЧБ: Лучший игрок «Гомеля» отправляется в Германию. Беларускі хакей.
  11. ^ ОЧБ: ХК «Гомель» отправил 16 шайб в ворота «Витебска». Беларускі хакей.
  12. ^ ОЧБ: Андрей Скабелка подал в оставку с поста главного тренера «Гомеля». Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Латвийский форвард подписал контракт с «Гомелем». Беларускі хакей.
  14. ^ Александр Полищук: «Гомель» только второй день работает по новой схеме. Беларускі хакей.
  15. ^ ЧБ: Экс-наставник минского "Динамо" возглавил "Гомель". Беларускі хакей.
  16. ^ ЧБ: Известный тренер возглавил «Гомель». Беларускі хакей.
  17. ^ «БХ»: Лидер «Гомеля» официально «прописался» в Гродно. Беларускі хакей.
  18. ^ Экстралига А: «Гомель» не может заявить легионеров из-за финансовых проблем. Беларускі хакей.
  19. ^ «БХ»: «Гомель» из-за проблем с финансами по-прежнему не может заявить легионеров. Беларускі хакей.
  20. ^ «БХ»: Ряд бывших и действующих хоккеистов «Гомеля» написали заявления в инспекцию труда и в прокуратуру. Беларускі хакей.
  21. ^ Евгений Соломонов: Обидно за «Гомель», распадается такая команда. Долги обещают погасить. Беларускі хакей.
  22. ^ «БХ». Павел Мусиенко: Весь сезон отработали на честном слове, но «Гомель» хочет, чтобы мы не имели к нему претензий. Беларускі хакей.
  23. ^ «Гомель» подтвердил возвращение белорусского форварда. Беларускі хакей.
  24. ^ Российский форвард сменил «Динамо-Молодечно» на «Гомель». Беларускі хакей.
  25. ^ Один из лучших игроков белорусского чемпионата официально перешёл в «Витязь». Беларускі хакей.
  26. ^ Белорусский нападающий подписал контракт с питерским СКА. Беларускі хакей.
  27. ^ Игорь Ревенко продолжит свою карьеру в минской «Юности». ФХБ.
  28. ^ «Ощущение, что и не уезжал вообще». Герман Нестеров – о возвращении в «Гомель», двух годах в России и сыне-хоккеисте. ФХБ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць