Мэталюрг Жлобін
«Мэталю́рг» — беларускі хакейны клюб з Жлобіну, выступае ў Беларускай экстралізе. Трохразовы чэмпіён Беларусі.
Мэталюрг | |
Заснаваны | 2006 |
---|---|
Адкуль | Жлобін, Беларусь |
Пляцоўка | Лядовы палац «Мэталюрг» Зьмяшчальнасьць: 2018 |
Фарм-клюб | Белсталь |
Дырэктар | Андрэй Паўловіч |
Чэмпіянат | Экстраліга |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
metallurg.zhlobin.by (рас.) |
Гісторыя
рэдагавацьПершае зьяўленьне
рэдагавацьПершая каманда была ўтвораная за савецкім часам ў 1985 годзе. Жлобінская дружына брала ўдзел у другім дывізіёне чэмпіянату БССР. Празь некаторы час каманда атрымала назва «Белсталь», а таксама прабілася ў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату БССР. Па здабыцьці незалежнасьці Беларусі клюб спачатку гуляў на аматарскім узроўні, дзе здабыў перамогу, прасунуўшыся ў найвышэйшую лігу. Дэбют у айчынным першынстве адбыўся ў сэзоне 1994—1995 гадоў. «Белсталь» заняла чацьверты радок, апярэдзіўшы менскія «Тарпэда» і «Юнацтва». У наступны сэзон жлобінцы таксама былі чацьвертымі, але толькі чатыры каманды бралі ўдзел у чэмпіянаце. У той жа сэзон каманда досыць удала гуляла ў навастворанай Усходне-эўрапейскай хакейнай лізе, дзе паводле першага этапу спынілася на трэцім радку, але ў розыгрышы мэдалёў апусьцілася на чацьвертае месца, прапусьціўшы наперад рыскі «Юніярс». Пасьля сэзону каманда спыніла сваё існаваньне.
Перараджэньне
рэдагаваць29 траўня 2006 году клюб быў утвораны нанова пад назовам «Мэталюрг». 5 жніўня 2006 году каманда правяла свой першы афіцыйны матч супраць «Віцебску» ў Кубку Беларусі. Сустрэча скончылася на карысьць жлобінцаў 2:3. Ачоліў калектыў трэнэр Яўген Лебедзеў. Амаль палову дэбютнага сэзону ў Экстралізе жлобінцы гулялі ў Гомлі, бо хатні лядовы палац яшчэ ня быў дабудаваны[1]. Першую гульню каманда з Гомельскай вобласьці згуляла дома 8 студзеня 2007 году супраць «Віцебску»[1]. «Мэталюрг» заняў восьмы радок у рэгулярных сэзоне, але саступіў «Кераміну» ў чвэрцьфінале плэй-оф. Сапраўднымі зоркамі таго сэзону сталі браты Павал і Аляксей Волчакі, якія ўдвох зарабілі 70 пунктаў. Улетку жлобінцы значна падмацаваліся адразу трыма латыскімі хакеістамі. Гэтак зь «Юнацтва» перайшоў Мікеліс Рэдліхс, з расейскага «Хіміку» далучыўся Аляксейс Шыракаўс, а славацкі «Попрад» зьмяніў на «Мэталюрг» Мартыньш Цыпуліс. Зь менскага «Дынама» ў Жлобін пераехаў абаронца Андрэй Башко. Падчас сэзону працоўную ўгоду з каманда склаў Аляксей Круцікаў. У выніку жлобінцы скончылі рэгулярны сэзон на пятым месцы, але ў чвэрцьфінале саступілі ў сэрыі «Віцебску». Пасьля сэзону лідэры сышлі з каманды, але застаўся Круцікаў. Зь менскага «Дынама» да каманды далучыўся Мікіта Восіпаў. Жлобінцы занялі трэці радок у рэгулярным сэзоне і, нарэшце, пераадолелі чвэрцьфінал плэй-оф пасьля перамогі ў «Кераміна». Паўфінал склаўся для клюбу няўдала, «Гомель» выгуляў у сэрыі зь лікам 3:0.
У 2010 годзе пачаўся залаты час «Мэталюргу». Каманда прасунулася ў фінал Кубка Беларусі 2010 году. Яшчэ тройчы запар жлобінцы траплялі ў фінал, здабыўшы тытул толькі аднойчы ў 2011 годзе. Гэтыя тры гады «мэталюргі» кожным разам зьяўляліся на п’едыстале. Спачатку здабыўшы срэбра, а праз год у 2012 годзе залатыя мэдалі. У рангу чэмпіёнаў «Мэталюрг» здабыў срэбра, прагуляўшы ў фінале «Нёману», які ў папярэдні сэзон быў срэбным прызэрам. У студзені 2013 году жлобінцы бралі ўдзел фінальным этапе Кантынэнтальнага кубку, дзе здабылі срэбра, прапусьціўшы наперад украінскі «Данбас» з КХЛ[2]. Аднымі з найлепшымі гульцамі таго часу былі брамнік Дзьмітры Мільчакоў, які пазьней далучыўся да менскага «Дынама» з КХЛ[3], расейскі абаронца Андрэй Сьпірыдонаў, беларускі нападнік Кірыл Брыкун. Галоўным трэнэрам калектыву быў бацька памянёнага абаронцы Васіль Сьпірыдонаў.
Заняпад
рэдагавацьУсё скончылася тым, што ў «Мэталюргу» былі складанасьці зь фінансамі[4]. Рубам ставілася пытаньне наконт існаваньня каманды[5][6][7]. «Мэталюрг» выратаваўся і кіраўніцтва склала пагадненьне зь менскім «Дынама», стаўшы фарм-клюбам «зуброў». Тым ня менш вынікі пагоршыліся. Клюб усё ж такі быў сярод лідэраў Экстралігі, але вышэй за чвэрцьфінал не падымалася. Выключэньнем быў толькі першы сэзон па сыходзе лідэраў каманды. У лістападзе 2014 годзе галоўны трэнэр Павал Зуброў увайшоў у штаб расейскай «Сібіры»[8]. Новым трэнэрам быў прызначаны Аляксей Аляксееў[9]. У красавіку 2015 году ачоліў каманду Андрэй Калесьнікаў, які раней кіраваў фарм-клюбам «Мэталюрг-2»[10]. Беларускі трэнэр працаваў з «сталяварамі» да сакавіка 2018 году[11]. Але ягоны наступнік Аляксандар Палішчук не затрымаўся на пасадзе, а пасьля каманду падхапіў у верасьні 2018 году Аляксандар Гаўрылёнак. Праз год Гаўрылёнак быў пераведзены на працу ў другую каманду, а галоўную дружыну ачоліў Эдуард Валівулін. На Кубак Беларусі 2019 году «Мэталюрг» ня быў дапушчаны праз наяўнасьць неаплачанай запазычанасьці як хакеістам, гэтак і нацыянальнай фэдэрацыі[12]. Напрыканцы жніўня кіраўніцтва паведаміла пра ліквідацыю ўсіх даўгоў[13], дзякуючы чаму быў дапушчаны да ўдзелу ў Экстралізе.
Новыя посьпехі
рэдагавацьПерад сэзонам 2020—2021 гадоў «Мэталюрг» зноў зьмяніў галоўнага трэнэра. Таксама да клюбу далучыліся дасьведчаныя гульцы, як то Сяргей Топаль, Аляксандар Яронаў і Аляксей Яфіменка. Вярнуўся і брамнік Мільчакоў, які некалі здабываў залатыя мэдалі з жлобінцамі[14]. Да шэрагу «воўкаў» перайшоў малады пэсрпэктыўны гулец Віталь Пінчук[15]. Нападнік клюбу Аляксей Міхноў прагназаваў клюбу месца ў тройцы найлепшых[16]. Клюб на доўгі час замацаваўся на чацьвертым месцы, але потым апусьціўся на шостую пазыцыі, фінішаваўшы ў выніку пятым у рэгулярным сэзоне. У плэй-оф «Мэталюрг» перагуляў «Дынама-Маладэчна», а потым у зацятай барацьбе зь лікам 4:3 у сэрыі прагуляла «Юнацтву» ў паўфінале. Па сэзоне жлобінцы зладзілі моцную трансфэрную кампанію, прыдбаўшы абаронцу «Лякаматыву» Алега Гарошка, аднаго з найлепшых нападнікаў Арцёма Кіслага, а таксама расейцаў з УХЛ Аляксандра Цімірова, Аляксандра Самойлава, Даніла Мокрушава ды з МХЛ Паўла Купчыхіна. Галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны спэцыяліст Дзьмітры Краўчанка[17]. «Мэталюрг» хутка ўвайшоў у групу лідэраў і да сканчэньня першага этапу рэгулярнага сэзону рухаўся на лідуючых пазыцыях. Клюб скончыў рэгулярны сэзон на другім радку, а расейцы Міхноў і Ціміроў ачолілі сьпіс найлепшых бамбардзіраў лігі. «Мэталюрг» безь перашкодаў выбіў у чвэрцьфінале плэй-оф «Дынама-Маладэчна». У паўфінале ў зацятай барацьбе «воўкі» пераадолілі супраціў «Шахцёра», у апошнім сёмым матчы сэрыі выгуляўшы зь лікам 5:0[18]. У фінале ў такой жа зацятай барацьбе «Мэталюрг» перамог «Юнацтва» і ў другі раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам краіны. Улетку 2022 году з клюбу сышоў шэраг лідэраў, але засталіся Міхноў і Самойлаў. Да складу далучыліся беларусы Сяргей Касьціцын і Сяргей Багалейша, а таксама расейцы уладальнік Кубка Гагарына Міхаіл Анісін, Яраслаў Сергіеўскі і Ігар Вугольнікаў. Рэгулярны сэзон атрымаўся не такім пасьпяховы як папярэдні, але плэй-оф быў удалым. Перагуляўшы «Гомель» і «Шахцёр», «Мэталюрг» у фінале ў працяглай сэрыі выгуляў «Нёман».
Склад
рэдагавацьПаводле стану на 14 верасьня 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
28 | Даніла Ісаенка | 19.12.2005 | 30 | Сяргей Бальшакоў | 02.06.1996 | ||
70 | Уладзіслаў Цюлікаў | 20.10.2005 | 92 | Іван Лушчык | 11.03.2003 | ||
Абаронцы | |||||||
5 | Андрэй Герашчанка | 13.12.1995 | 8 | Максім Нікіцін | 16.08.1999 | ||
21 | Кірыл Грышкоў | 13.04.2005 | 23 | Уладзімер Ермянкоў | 04.03.2000 | ||
50 | Булат Матыгулін | 20.07.1999 | 55 | Ягор Пучкоў | 15.03.2000 | ||
61 | Уладзіслаў Навумаў | 10.05.2004 | 98 | Уладзіслаў Сакалоўскі | 09.11.1998 | ||
Нападнікі | |||||||
9 | Яраслаў Арэф’еў | 10.04.2004 | 11 | Міхаіл Стэфановіч | 27.11.1989 | ||
13 | Аляксандар Хаванаў | 12.04.2000 | 15 | Айрат Вільданаў | 15.03.1999 | ||
18 | Расьціслаў Бадзілоўскі | 05.09.2006 | 22 | Ільля Іваноў | 22.12.2005 | ||
27 | Дзяніс Паршын | 01.02.1986 | 46 | Ільля Шурынаў | 21.01.2003 | ||
47 | Ільля Спат | 25.01.2002 | 52 | Антон Лазарэнка | 24.04.2003 | ||
63 | Ягор Воранаў | 04.02.1994 | 71 | Сяргей Бейзак | 26.07.2003 | ||
74 | Сяргей Касьціцын | 20.03.1987 | 87 | Уладзімер Караблёў | 11.09.2002 | ||
91 | Арцём Дзямкоў | 26.09.1989 | — | Арцём Ляўша | 24.09.1992 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б 15 лет назад в ледовом дворце «Металлург» прошел первый официальный матч: «волки» обыграли «Витебск». Беларусі хакей.
- ^ Василий Спиридонов: Мы получили неоценимый опыт на КК. Беларускі хакей.
- ^ История. БФХ.
- ^ Дмитрий Цыкунов: Смысла удерживать легионеров в Жлобине нет. Беларускі хакей.
- ^ Дмитрий Цыкунов: «Металлург» не должен прекратить существование, он важен для Жлобина. Беларускі хакей
- ^ ОЧБ: На помощь «Металлургу» должны прийти два предприятия. Беларускі хакей.
- ^ Дмитрий Цыкунов: Непонятно, будет ли вообще финансирование на будущий сезон. Беларускі хакей.
- ^ КХЛ: Наставник жлобинского «Металлурга» официально вошел в тренерский штаб «Сибири». Беларускі хакей.
- ^ Алексей Алексеев: Полного осознания, что я стал главным тренером, пока не пришло. Беларускі хакей.
- ^ ЧБ: «Металлург» возглавит белорусский тренер. Беларусі хакей.
- ^ ЧБ: Главный тренер «Металлурга» покидает свой пост. Беларускі хакей.
- ^ Жлобинский «Металлург» не допущен к старту в Кубке Салея-2019. БФХ.
- ^ Жлобинский «Металлург» погасил долги перед игроками. Беларусі хакей.
- ^ Вратарь сборной Беларуси перешёл в «Металлург». Беларусі хакей.
- ^ Два талантливых белорусских форварда подписали контракты с «Металлургом». Беларусі хакей.
- ^ Алексей Михнов: «Металлург» должен быть в тройке. Беларускі хакей.
- ^ Дмитрий Кравченко о назначении в «Металлург» и изменениях состава. Беларускі хакей.
- ^ «Металлург» в седьмом матче разгромил «Шахтер» и вышел в финал плей-офф Экстралиги. Беларускі хакей.