Скрайні нападнік (хакей)
амплюа ў хакеі з шайбай
Скра́йні напа́днік у хакеі — атакуючы гулец, асноўнай гульнявой зонай якога на пляцоўцы зьяўляецца зьнешняя. Звычайна яны дзейнічаюць на флянгу цэнтральнага форварда. Першапачаткова скрайнімі называлі нападнікаў, якія перамяшчаліся ўздоўж бакоў пляцоўкі; у цяперашні час скрайнія могуць выконваць розныя функцыі — забіваць, замінаць апанэнтам, альбо рухацца ўздоўж бартоў і ў кутах. Звычайна яны большыя за цэнтральных нападнікаў ды меншыя за абаронцаў.
У залежнасьці ад флянгу, на якім пераважна гуляе хакеіст, яго называюць «левым скрайнім» або «правым скрайнім».