Хімік Наваполацак
«Хі́мік» — беларускі клюб па хакеі з шайбай з Наваполацку. Выступае ў Беларускай экстралізе. Клюб зьяўляецца сталым удзельнікам айчыннага першынства, двойчы станаваіўся чэмпіёнам Беларусі ў 1996 і 1997 гадох. Наваполацак зьяўляецца стабільным пастаўшчыком хакеістаў у нацыянальную зборную Беларусі. У склад зборнай Беларусі ўваходзілі выхаванцы мясцовай спартовай школы Андрэй ды Сяргей Касьціцын. Раней за зборную выступаў таксама брамнік Аляксандар Шумідуб. Пасьля заканчэньня кар’еры ён ад 2000 да 2001 году працаваў у трэнэрскім штабе наваполацкай каманды.
Хімік | |
Месцазнаходжаньне | Наваполацак, Беларусь |
---|---|
Арэна | Палац спорту і культуры |
Зьмяшчальнасьць | 1200 |
Генэральны дырэктар | Андрэй Ільін |
в. а. галоўнага трэнэра | Станіслаў Корабаў |
Чэмпіянат | Беларуская экстраліга |
Зьвязаныя клюбы | Хімік-2 (вышэйшая ліга) |
Колеры | |
Клюбныя колеры | |
Афіцыйная бачына |
НазвыРэдагаваць
- да 1994 году — «Хімік»
- 1994—2003: «Палімір»
- 2003—2016: «Хімік-СКА»
- з 2017 году — «Хімік»
ГісторыяРэдагаваць
Першы хакейны матч у Наваполацку адбыўся 23 лютага 1960 году, аднак першы клюб, які прадстаўляў нафтаапрацоўчы завод быў створаны ў 1964 годзе пад назовам «Нафтавік». Адразу пасьля стварэньня клюб браў удзел у чэмпянатах БССР. У 1973 годзе была створана каманда «Дзьвіна», якая адносілася да вытворчага прадпрыемства «Палімір». На наступны год клюб атрымаў назву «Хімік».
19 лютага 1989 году «Хімік» згуляў свой першы міжнародны матч супраць польскага клюбу «Сталь». А ў 1990 годзе клюб стаў пераможцам чэмпіянату БССР па хакеі, атрымаўшы такім чынам правы на ўдзел клюбу ў другой лізе чэмпіянату СССР. Пасьля распаду СССР клюб стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Беларусі. 11 жніўня 1994 году адчыніў свае дзьверы Палац спроту і культуры з закрытай лядовай арэнай і трыбунамі на 1400 чалавек. З 1995 году каманда пачала называцца «Палімір». Найбольшых посьпехаў наваполацкі клюб дасягнуў пад кіраўніцтвам Уладзімера Меленчука менавіта ў той час. У 1995 годзе «Палімір» узяў удзел у навастворанай Усходне-эўпарейскай хакейнай лізе. У 1996 і 1997 гадох каманда дасягнула свайго найвялікшага посьпеху — перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. У тых жа гадох клюб станавіўся трэцім у розыгрышах УЭХЛ. У 1998 і 1999 гадох клюб зноўку стаў бронзавым прызэрам міжнароднай УЭХЛ.
Посьпехі 1990-х гадоў, аднак, некалькі дэвальвуюцца малой колькасьцю ўдзельнікаў. Гэтак з 1996 па 2000 гады ў чэмпіянаце Беларусі бралі ўдзел толькі чатыры ўдзельнікі. Зь цягам часу клюбныя вынікі пачалі пагаршацца. Апошнім разам толькі ў сэзоне 2000—2001 гадох клюб апошнм разам станавіўся прызэрам айчыннага першынства.
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Дзяніс Тындзюк (2017—2018)
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіёны (1): 1990
- 2-е месца (3): 1986, 1987, 1989
- 3-е месца (4): 1980, 1981, 1983, 1985
- Чэмпіёны (2): 1996, 1997
- 2-е месца (2): 1995, 1998
- 3-е месца (4): 1993, 1994, 1999, 2001
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт (рас.)