Сялец (Зэмбінскі сельсавет)

вёска ў Зэмбінскім сельсавеце Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Сялец (Карсакавіцкі сельсавет)»)

Сяле́ц[1]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 8 км на паўночны ўсход ад Карсакавічаў. Сялец уваходзіць у склад Зэмбінскага сельсавету.

Сялец
трансьліт. Sialiec
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Зэмбінскі
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва: 0 чал. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222134
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′40.00″ пн. ш. 28°21′24.98″ у. д. / 54.5111111° пн. ш. 28.3569389° у. д. / 54.5111111; 28.3569389Каардынаты: 54°30′40.00″ пн. ш. 28°21′24.98″ у. д. / 54.5111111° пн. ш. 28.3569389° у. д. / 54.5111111; 28.3569389
Сялец на мапе Беларусі ±
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне

рэдагаваць

Сама назва вёскі — Сялец сьведчыць пра тое, што яна знаходзіцца на месцы, дзе пасяленьне існуе з даўніх часоў. Знаходкі, якія былі зроблены тут, сьведчаць пра тое, што людзі жылі ў гэтым месцы яшчэ ў каменным веку. Тут выяўлены цэлы пласт костак жывёлінаў, каменныя прылады працы.

Пра тое, што людзі жылі ў навакольлях Сяльцу напрыканцы першага — пачатку другога тысячагодзьдзя, гавораць старажытныя пахаваньні — курганы, якая існавалі тут яшчэ параўнальна нядаўна. У 1924 годзе на полі ля вёскі іх было выяўлена 12.

Дакумэнты сьведчаць

рэдагаваць

З-за распаўсюджанасьці назвы Сялец вельмі цяжка вызначыць найбольш старыя дакумэнтальныя зьвесткі пра яго. Так, у адным з дакумэнтаў, які датаваны 1592 годам, згадваецца вёска Сялец. Прычым у сукупнасьці зь ёй называюцца вёскі Будзенічы, Карсакавічы, а таксама Зэмбін і шэраг іншых населеных пунктаў. Частка зь іх знаходзіцца ў межах сучаснага Барысаўскага раёну, частка не. У прыватнасьці ля Лагойску. А там у даўнія часы таксама быў Сялец. Больш таго, у старым дакумэнце гаворыцца і пра дзяржаўцу Сялецкага. Адсюль вынікае, што ў Сяльцы быў цэнтар значнага землеўладаньня. А гэта ўсё болей падыходзіць да «Лагойскага» Сяльца, чым да «Барысаўскага». Што, аднак, не выключае магчымасьць гаворкі ў тым дакумэнце пра тутэйшае пасяленьне.

Маюцца згадваньні пра Сялец і ў больш позьніх дакумэнтах, аднак іх ўпэўненая прывязка да канкрэтнага населенага пункту яшчэ больш праблематычная.

Дакладнымі зьвесткамі пра існаваньне Сяльцу ў ХІХ стагодзьдзі зьяўляюцца пазначэньні яго практычна на ўсіх падрабязных тагачасных мапах. У прыватнасьці, ён прысутнічае на іх не пазьней чым з 20-х — 30-х гадоў пазамінулага стагодзьдзя.

На мяжы ХІХ—ХХ стагодзьдзяў

рэдагаваць

Па стане на 1890 год Сялец адносіўся да Будзеніцкага сельскага таварыства Зэмбінскай воласьці. У ім тады было ўсяго чатыры сялянскія гаспадаркі.

На пачатку ХХ стагодзьдзя ў Сяльцы быў драўляны млын. Належыў ён мясцоваму пану-габрэю. Яго дом быў на ўзгорку ля возера, якое было ўтворана запрудзінай млына. У возеры пан разводзіў рыбу. Акрамя таго, ён наймаў людзей, якія лавілі для яго яе і ў Бярэзіне. Для таго, каб яе можна было проста дастаўляць у Сялец, рэчка Мошка ніжэй за яго была выпрамлена і стала прыдатнай для невялікіх перавозак.

ХХ стагодзьдзе

рэдагаваць

Пры савецкай уладзе млын яшчэ пэўны час прастаяў, ім карысталіся мясцовыя жыхары. Ад панскага дома ўжо даўно няма ніякага сьледу. Былая сажалка млына пераўтварылася ў невялічкае балота. Тое, што Сялец знаходзіцца непасрэдна ля мяжы запаведніка, вядзе да таго, што нярэдка тут прама ля вёскі можна ўбачыць розных жывёлінаў. А дзікі тут добраахвотна і з здавальненьнем могуць «дапамагчы» ўбраць з палеткаў, напрыклад, бульбу.

Але калі казаць больш дакладна, то гісторыя вёскі Сялец ужо, практычна, у мінулым. Бо вёска Сялец як такая не існуе. Ужо прайшло гадоў 15—20, як адсюль зьехаў апошні мясцовы жыхар. У 2008 годзе тут налічвалася толькі некалькі дачных участкаў.

30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Карсакавіцкага ў склад Зэмбінскага сельсавету[2].

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Млын
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 73
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць