Араба-ізраільская вайна (1948—1949)
Араба-ізраільская вайна 1948—1949 гадоў, альбо Першая араба-ізраільская вайна — узброены канфлікт між Дзяржавай Ізраілю і збройнай кааліцыяй арабскіх дзяржаваў за кантроль над Палестынай.
Араба-ізраільская вайна | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Капітан Абрагам «Брэн» Адан уздымае Чарнільны сьцяг на Ум Рашрашы (цяпер у Эйляце) у знак сканчэньня вайны | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Ізраіль
Да 26 траўня 1948: Пасьля 26 траўня 1948: Замежныя валянтэры: Махаль |
Нерэгулярныя: Замежныя валянтэры: Браты-мусульмане Пакістан Судан | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Палітыкі: Давід Бэн-Гурыён | Палітыкі: Азам Паша | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
Ізраіль: 29 677 (пачаткова) 117 500 (канчаткова) | Эгіпет: 10 000 пачаткова, пасьля 20 000 Ірак: 3000 пачаткова, пасьля 15 000—18 000 Сырыя: 2500—5000 Трансярданія: 8000—12 000 Лібан: 1000 Саудаўская Арабія: 800—1200 Емэн: 300 Арабская вызвольная армія: 3500—6000 Агулам: 13 000 (пачаткова) 51 100 (мінімум) 63 500 (максымум) | ||||||||||
Страты | |||||||||||
6373 забітыя (зь іх 2400 цывільных) | вайскоўцы: 3700—7000 забітыя палестынскія арабы: 3000—13 000 забітыя (паўстанцы і цывільныя) | ||||||||||
Напружанасьць і канфлікт між арабамі ды жыдамі існавалі яшчэ з часоў Балфурскай дэклярацыі і стварэньня брытанскага мандату ў Палестыне. Брытанскае кіраўніцтва не задавальняла ні арабаў, ні жыдоў. Першыя бунтавалі ў 1936—1939, другія — у 1944—1947. У 1947 выбухнула грамадзянская вайна, зьвязаная з прынятым ААН плянам па падзеле Палестыны на тры зоны: арабскую дзяржаву, жыдоўскую дзяржаву і Спэцыяльны міжнародны рэжым для Ерусаліму і Бэтлеему.
15 траўня 1948, наступнага дня пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ізраілю, грамадзянская вайна пераўтварылася ў міждзяржаўны канфлікт з арабскімі дзяржавамі. У Палестыну ўварваліся злучаныя войскі Эгіпту, Ярданіі і Сырыі, а таксама экспэдыцыйныя войскі Іраку. Яны занялі арабскую частку ды атакавалі ізраільскія войскі і жыдоўскія паселішчы.
У выніку вайны Ізраіль утрымаў кантроль над усёй жыдоўскай часткай, а таксама амаль 60% тэрыторыі прапанаванай арабскай дзяржавы улучна зь Яфай, Лудай, Рамле, Галілеяй, часткова Нэгевам, шырокай паласой уздоўж дарогі Тэль-Авіў — Ерусалім, Заходнім Ерусалімам і часткай тэрыторыяў Заходняга берагу. Рэшту былога Брытанскага мандату анэксавала Трансярданія, а эгіпецкія войскі захапілі Сэктар Газа.
Канфлікт выклікаў вялікія дэмаграфічныя зьмены на Сярэднім Усходзе. Каля 700 000 палестынскіх арабаў зьбеглі ці былі выгнаныя з тэрыторыі, якая перайшла да Ізраілю. Цягам трох гадоў пасьля вайны каля 700 000 жыдоў імігравалі ў Ізраілю, таксама пераважна выгнаныя з сваіх мясьцінаў на Сярэднім Усходзе.