Сьпіс тураўскіх князёў
Сьпіс ту́раўскіх князёў — сьпіс князёў, якія кіравалі Тураўскім княствам. У артыкуле прыведзены сьпіс князёў з падзелам паводле дынастыі і пэрыяду кіраваньня.
Першыя князі (980—1054)
рэдагавацьЛегендарным заснавальнікам Тураву і, такім чынам, першым мясцовым князем паводле «Аповесці мінулых гадоў», быў Тур (памянёны пад 980 г.). Некаторымі дасьледчыкамі (М. Гаўсман[1], У. Ігнатоўскі[2], М. Ермаловіч[3]) называецца братам Рагвалода і, такім чынам, яго васалам. Першым цалкам верагодным князем Турава быў Сьвятаполк, які атрымаў княства ў 988—989 гг. у межах адміністрацыйнай рэформы свайго бацькі (альбо айчыма) Уладзімера Сьвятога. Але, у адрозьненьне ад полацкага князя Ізяслава, які быў сасланы на Полаччыну крыху раней, Сьвятаполк не зрабіўся заснавальнікам мясцовай княжацкай галіны. У 1015 годзе ён уступіў у барацьбу за кіеўскі сталец, якую прайграў і сканаў у Польшчы ў 1019 годзе, не пакінузўшы пры гэтым, як мяркуюць, нашчадкаў мужчынскае плоці.
Пытаньне «Тураўскай княскай дынастыі» да 1157 году
рэдагавацьУ 1019 годзе. Тураў становіцца воласьцю Кіеву. Наступным князем становіцца другі сын Яраслава Ўладзімеравіча, Ізяслаў Яраславіч. Але ўжо ў 1052 годзе ён пераходзіць княжыць у Ноўгарад. У дасьледчай літаратуры (перш за ўсё, у працах П. Ф. Лысенкі[4]) ён падаецца як пачынальнік мясцовага княскага дому. Але шчыльныя сувязі самога Ізяслава, а таксама яго нашчадкаў з Кіевам, Ноўгарадам і Валыньню прымушаюць сумнявацца ў тым, што да сярэдзіны ХІІ ст. можа ісьці гаворка пра існаваньне адасобленай тураўскай дынастыі. У гэты час тут садзяцца і прадстаўнікі іншых лініяў Рурыкавічаў, у 1113—1157 гг. тураўскім князем ня быў ніводны нашчадак Ізяслава. Пытаньне пра тураўскую дынастыю непасрэдна зьнітаванае з пытаньнем пра статус і ролі Тураўскага княства ва ўсходнеславянскай палітычнай гісторыі.
Тураўскі княскі сталец за Юрыем Яраславічам і яго сынамі
рэдагавацьПытаньне пра спосаб спадкаемства княства сынамі Юрыя Яраславіча заблытанае з прычыны супярэчлівых зьвестак летапісаў. Розныя гісторыкі зьвязваюць яго з рознымі канцэпцыямі. Так, існуе гіпотэза Л. Вайтовіча (пададзеная вышэй)[5], але нельга адназначна сьцьвярджаць пра яго перавагу перад іншымі рэканструкцыямі[a]. Тым ня менш, можна сьцьвярджаць, што пасьля 1162 і да 1170 году Юры памёр. У 1174 годзе ў летапісах згадваюцца «тураўскія і пінскія князі», то бок фіксуецца распад некалі адзінага княства. Відаць, Юры падзяліў сваю спадчыну паміж сынамі. У далейшым яны чаргуюцца на галоўным — тураўскім — стальцы.
Тураўскія князі ХІІІ-ХІV стст.
рэдагавацьПасьля 1196 году пэўныя зьвесткі пра ўласна Тураўскае княства амаль зьнікаюць. На першы плян вылучаецца Пінскае княства (па 1246 годзе названае «Пінскай зямлёй»). Існуюць спробы рэканструкцыі спадкаемства тураўскага стальца ў гэты час[6], якія, аднак, застаюцца выключна гіпатэтычнымі.
Тураўскія князі
рэдагаваць- 1. Тур (960-я — 980?) — першы летапісны князь Тураўскага княства[7], магчыма легендарная асоба. Брат Рагвалода[8].
- 2. Сьвятаполк І Уладзімеравіч (988—1016) — у 1015—1016 адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 3. Яраслаў І Уладзімеравіч (1016—1018) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 2. Сьвятаполк І Уладзімеравіч (1018—1019) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 3. Яраслаў І Уладзімеравіч (1019—1054) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 4. Ізяслаў І Яраславіч (1054—1072) — адначасова з княжаньнем у Кіеве.
- 5. Сьвятаслаў І Яраславіч (1072—1076) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 6. Усевалад І Яраславіч (1076) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 4. Ізяслаў І Яраславіч (1076—1078) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 7. Яраполк Ізяславіч (1078—1086)
- 8. Давыд Ігаравіч (1086—1088)
- 9. Сьвятаполк ІІ Тураўскі (1088—1113) — з 1093 г. Вялікі князь Кіеўскі, але пры гэтым пакінуў пры сабе менавіта тураўскую дружыну. Пачынальнік тураўскай галіны Рурыкавічаў.
- 10. Усевалад ІІ Уладзімеравіч (1113—1118) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 11. Брачыслаў Сьвятаполкавіч (1118—1123)
- 10. Усевалад ІІ Уладзімеравіч (1118—1125) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 12. Вячаслаў Уладзімеравіч (1125—1132)
- 13. Ізяслаў ІІ Мсьціславіч (1132—1134) — адначасова князь Менскі
- 12. Вячаслаў Уладзімеравіч (1134—1136)
- 13. Ізяслаў ІІ Мсьціславіч (1136
- 12. Вячаслаў Уладзімеравіч (1136—1139)
- 14. Сьвятаслаў ІІ Усеваладавіч (1139—1142
- 12. Вячаслаў Уладзімеравіч (1142—1146)
- 15. Яраслаў ІІ Ізяславіч (1146—1149)
- 16. Андрэй І Юр’евіч Багалюбскі (1149—1150)
- 12. Вячаслаў Уладзімеравіч (1150—1154) — адначасова з княжаньнем у Кіеве
- 17. Сьвятаслаў ІІІ Вольгавіч (1154—1155)
- 18. Барыс Юр’евіч (1155—1157)
Ізяславічы — пэрыяд незалежнасьці Тураўскага княства:
- 19. Юры І Яраславіч (1157—1167)
- 20. Іван Юр’евіч (1167—1170)
- 21. Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч (1170—1190)
- 22. Глеб Юр’евіч (1190—1195)
- 23. Андрэй ІІ Іванавіч (1195—1223)
- 24. Уладзімер Сьвятаполкавіч (1223—1228)
- 25. Юры ІІ Андрэевіч (1228 — канец XIII ст.)[9]
- 26. Сямён Юр’евіч (канец XIII ст. — 1320-ыя)[9]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ напр., таго ж П. Ф. Лысенкі
- ^ Гаусман, с. 3
- ^ Ігнатоўскі, с. 40
- ^ Ермаловіч, с. 72
- ^ Гл., напрыклад, апошнюю манаграфію па праблеме — Лысенко, с. с. 174—175, а таксама яго даўнейшыя працы.
- ^ Вотойвіч, с. 353—366
- ^ гл. ,напр., Вайтовіча, с. 362—366
- ^ Аповесьць мінулых часоў
- ^ Усьцюскі летапісны збор
- ^ а б http://litopys.org.ua/dynasty/dyn27.htm