Уладзімер Сьвятаполкавіч
Уладзімер Сьвятаполкавіч (? — 1228) — князь пінскі (1204—1223), князь тураўскі (1 чэрвеня 1223 — 1228). Старэйшы сын Сьвятаполка ІІІ Юр’евіча, унук Юрыя Яраславіча. Пасьля бацькі Сьвятаполка ІІІ Юр’евіча стаў пінскім князем. Як пінскі князь згадваецца ў 1204, 1206 і 1207 гадах. Пасьля сьмерці стрыечных братоў, янавіцкага князя Сьвятаслава Яраславіча, дубровіцкага князя Аляксандра Глебавіча, нясьвіскага князя Юрыя Яраполчыча й тураўскага князя Андрэя Іванавіча ў бітве на рацэ Калцы, Уладзімер Сьвятаполкавіч стаў тураўскім князем, прычым захаваў за сабою пінскі пасад. У 1228 годзе памёр, яго пераемнікам на тураўскім княжаньні стаў сын Андрэя Іванавіча Юры. На пінскі ж пасад узыйшоў брат Уладзімера Расьціслаў Сьвятаполкавіч.
Уладзімер Сьвятаполкавіч Уладзімер | |
Князь тураўскі | |
---|---|
1223 — 1228 | |
Папярэднік | Андрэй ІІ Іванавіч |
Наступнік | Юры ІІ Андрэевіч |
Князь пінскі | |
1204 — 1228 | |
Папярэднік | Яраполк Юр’евіч |
Наступнік | Расьціслаў Сьвятаполкавіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 1228, Тураў |
Нашчадкі | |
Дынастыя | Ізяславічы |
Бацька | Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч |
Нашчадкі
рэдагавацьПапярэднік Яраполк Юр’евіч |
Князь пінскі 1204—1228 |
Наступнік Расьціслаў Сьвятаполкавіч |
Папярэднік Андрэй ІІ Іванавіч |
Князь тураўскі 1223—1228 |
Наступнік Юры ІІ Андрэевіч |