Сямён Юр’евіч (?—?) — князь тураўскі (канец XIII ст. — 1320-ыя). Быў сынам Юрыя Андрэевіча, унукам Андрэя Іванавіча. Апошні вядомы тураўскі князь. Пры ім Тураўскае княства залежала ад Галіцка-Валынскага княства, у выніку чаго ў Тураве была пабудавана абарончая вежа накшталт Камянецкай вежы, а ў 1303 годзе Тураўская япархія ўвайшла ў створаную Галіцкую мітраполію на чале зь мітрапалітам Нефантам. Падчас праўленьня Сямёна ці пасьля яго Тураўскае княства ў 1320-ыя ці 1330-ыя канчаткова далучылася да Вялікага Княства Літоўскага.

Сямён Юр’евіч
Сямён
Князь тураўскі
канец XIII ст. — 1320-ыя
Папярэднік Юры ІІ Андрэевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр невядома
Дынастыя Ізяславічы
Бацька Юры ІІ Андрэевіч
Папярэднік
Юры ІІ Андрэевіч
Князь тураўскі
канец XIII ст. — 1320-ыя
Наступнік
намеснікі тураўскія