Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч

Сьвятапо́лк Ю́р’евіч, Сьвятаполк ІІІ (?—19 красавіка 1190, Тураў) — Князь пінскі (11671183) й тураўскі (11701190)[1]. Другі сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.

Сьвятаполк Юр’евіч
Сьвятаполк ІІІ
Князь тураўскі
1170 — 1190
Папярэднік Іван Юр’евіч
Наступнік Глеб Юр’евіч
Князь пінскі
1167 — 1170
Папярэднік Юры І Яраславіч
Наступнік Яраслаў Юр’евіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 19 красавіка 1190, Тураў
Нашчадкі
Дынастыя Ізяславічы
Бацька Юры І Яраславіч
Маці Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка

Юнацтва й княжаньне ў Пінску

рэдагаваць

Да прыходу да ўлады ў Тураўскім княстве бацькі Сьвятаполка, Юрыя Яраславіча, быў служылым князем ў галіцкага князя Яраслава Асмамысла. У 1156 годзе ён упершыню ўпамінаецца ў сувязі з тым, што князь Яраслаў Уладзімеравіч Асмамысл паслаў Сьвятаполка Юр’евіча да вялікага князя Юрыя Даўгарукага прывесьці ў Галіч зьняволенага князя Івана Расьціславіча Бярладніка.

У 1162 годзе Сьвятаполк Юр’евіч разам са смаленскім князем Расьціславам Мсьціславічам й іншымі князямі хадзіў у паход на Ўладзімера Мсьціславіча, які нечакана заняў у 1162 годзе Слуцак[1]. Паход скончыўся пасьпяхова, і Сьвятаполк Юр’евіч вярнуў Слуцкае княства ў склад Тураўскай зямлі. Як другі сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў.

У 1168 годзе Сьвятаполк Юр’евіч разам са старэйшым братам Іванам Юр’евічам удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсьціслава Ізяславіча на полаўцаў, а ў 1170 годзе зноў жа з братам Іванам Юр’евічам дапамагаў выгнанаму з Кіеву Мсьціславу Ізяславічу ў барацьбе з Андрэем Багалюбскім. Удзельнічаў у паходах Мсьціслава Ізяславіча 1171 й 1172 гадоў на Кіеў. Але ў 1173 годзе, магчыма пасьля сьмерці Івана Юр’евіча й узыходжаньня Сьвятаполка на тураўскі сталец, ён перайшоў на бок Андрэя Багалюбскага. Так ці йнакш, але пасьля 1170 году, пасьля сьмерці Івана Юр’евіча, Сьвятаполк, як старэйшы, стаў тураўскім князем.

Княжаньне ў Тураве

рэдагаваць

Падтрымліваў Андрэя Багалюбскага ў яго барацьбе супраць Расьціславічаў. У 1173 годзе прасіў вярнуцца Вольгу Юр’еўну, жонку Яраслава Асмамысла, якая зьбегла разам з сынам Уладзімерам у Польшчу. У 1183 годзе адмовіўся прыняць галіцкага князя Ўладзімера Яраславіча. У 1190 годзе памёр у Тураве, быў пахаваны ў кіеўскім Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.

Нашчадкі

рэдагаваць
Папярэднік
Юры І Яраславіч
Князь пінскі
11671170
Наступнік
Яраслаў Юр’евіч
Папярэднік
Іван Юр’евіч
Князь тураўскі
11701190
Наступнік
Глеб Юр’евіч
  1. ^ а б Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ(укр.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Пазднякоў В. Святаполк Юр’евіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць