Андрэй ІІ Іванавіч
Андрэй Іванавіч, Андрэй ІІ (?—1 чэрвеня 1223) — князь тураўскі (1195—1 чэрвеня 1223). Быў сынам Івана Юр’евіча, ўнукам Юрыя Яраславіча. Быў жанаты на дачцы Мсьціслава Раманавіча Старога, вялікага князя кіеўскага (1214—1223).
Андрэй Іванавіч Андрэй ІІ | |
Князь тураўскі | |
---|---|
1195 — 1223 | |
Папярэднік | Глеб Юр’евіч |
Наступнік | Уладзімер Сьвятаполкавіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 1 чэрвеня 1223, каля ракі Калка |
Нашчадкі | |
Дынастыя | Ізяславічы |
Жонка | дачка кіеўскага князя Мсьціслава Раманавіча Старога |
Бацька | Іван Юр’евіч |
Разам са стрыечнымі братамі янавіцкім князем Сьвятаславам Яраславічам, дубровіцкім князем Аляксандрам Глебавічам, нясьвіскім князем Юрыем Яраполчычам, а таксама цесьцем, кіеўскім князем Мсьціславам Раманавічам Старым, удзельнічаў у бітве на рацэ Калке, дзе ўсе яны памёрлі. Падчас бітвы Андрэй знаходзіўся ва ўмацаваным лягеры на правым беразе ракі й патрапіў у палон разам з Аляксандрам Глебавічам і Мсьціславам Раманавічам Старым. 1 чэрвеня 1223 году быў раздушаны дошкамі, на якіх селі баляваць манголы. Пераемнікам Андрэя на тураўскім княжаньні стаў Уладзімер Сьвятаполкавіч.
Нашчадкі
рэдагаваць- Юры — князь Тураўскі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагавацьПапярэднік Глеб Юр’евіч |
Князь тураўскі 1195—1223 |
Наступнік Уладзімер Сьвятаполкавіч |