Сьпіска Нова Вэс
Сьпіска Нова Вэс, або Сьпіская Новая Вёска (па-славацку: Spišská Nová Ves, па-нямецку: Zipser Neudorf, па-вугорску: Igló) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Горнад ля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.
Сьпіска Нова Вэс | |||||
Spišská Nová Ves | |||||
Вуліца ў цэнтры Сьпіскай Новай Вэсі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1268 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Кошыцкі край | ||||
Раён: | Раён Сьпіска Нова Вэс | ||||
Прыматар: | Ян Вольны | ||||
Плошча: | 66,67 км² | ||||
Вышыня: | 430 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
38,357 575 чал/км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421 53 | ||||
Паштовы індэкс: | 052 01 | ||||
Аўтамабільны код: | SN | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°57′00″ пн. ш. 20°34′00″ у. д. / 48.95° пн. ш. 20.566667° у. д.Каардынаты: 48°57′00″ пн. ш. 20°34′00″ у. д. / 48.95° пн. ш. 20.566667° у. д. | ||||
Сьпіска Нова Вэс на мапе Славаччыны ![]() ![]() Сьпіска Нова Вэс | |||||
![]() | |||||
http://www.spisskanovaves.eu/ |
Гісторыя рэдагаваць
У XII ст. на месцы Сьпіскай Новай Вэсі зьяўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каляністы і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка разьвіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — сьпіскі гарадзкі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славаччыне.
У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі сьпіскімі гарадамі Сьпіска Нова Вэс была адданая ў якасьці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 году. У 1778 Сьпіск Нова Вэс становіцца сталіцай «16 сьпіскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.
Зараз Сьпіска Нова Вэс — папулярны турыстычны маршрут.
Дэмаграфія рэдагаваць
Паводле перапісу 2001 году горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рыма-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасьці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[1].
Гарады-пабрацімы рэдагаваць
- Альсфэльд (па-нямецку: Alsfeld), Нямеччына
- Гаўлічкаў-Брод (па-чэску: Havlíčkův Brod), Чэхія
- Груец (па-польску: Grójec), Польшча
- Эгл (па-француску: L'Aigle), Францыя
- Ёнгстаўн (па-ангельску: Youngstown), шт. Агаё, ЗША
- Жоінвіль (па-партугальску: Joinville), Бразылія
- Кляўсталь-Цэлерфэльд (па-нямецку: Clausthal-Zellerfeld), Нямеччына
- Кішуісалас (па-вугорску: Kisújszállás), Вугоршчына
- Нітра (па-славацку: Nitra), Славаччына
- Прэвэза (па-грэцку: Πρέβεζα), Грэцыя
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 1 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Сьпіска Нова Вэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў