Сьпірыдон Пуцін
Сьпірыдон Пуцін (19 сьнежня 1879, Памінава — 8 сакавіка 1965, Ільінскае) — дзед Уладзімера Пуціна, кухар Уладзімера Леніна і Сталіна.
Сьпірыдон Пуцін | |
Дата нараджэньня | 19 сьнежня 1879 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 сьнежня 1965 (86 гадоў) |
Занятак | шэф-повар, кухар |
Месца працы | |
Бацька | Іван Пуцін[d][3] |
Маці | Praskovia Putina[d][3] |
Дзеці | Уладзімер Пуцін[d][4], Alexander Putin[d], Mikhail Putin[d] і Alexei Putin[d] |
Паходжаньне
рэдагавацьСын сяляніна вёскі Памінава Цьвярской губэрні Івана Пятровіча Пуціна і яго жонкі Праскоўі (Параскевы) Мацьвееўны. Належаў да дзявятага пакаленьня роду Пуціных — пра-пра-пра-пра-пра-праўнук Якава Мікіціча (памёр да 1677), першага вядомага Пуціна.
Аднак некаторыя дасьледчыкі прытрымліваюцца думкі, што Сьпірыдон Іванавіч мог быць пазашлюбным сынам дваранскага роду Пуцяціных. Іншыя заходзяць яшчэ далей, сьцьвярджаючы нават, што ён быў унукам або сынам міністра народнай асьветы адмірала графа Я. В. Пуцяціна.[Крыніца?]
Біяграфічны нарыс
рэдагавацьПрафэсію асвойваў з 15 гадоў у Санкт-Пецярбургу, 5 гадоў навучаўся ў піцерскіх рэстаранах, адзін час жыў у Вільні.
Да рэвалюцыі жыў зь сям’ёй у Санкт-Пецярбургу на вул. Гарохавай, затым вярнуўся ў в. Памінава, затым пераехаў у падмаскоўныя Горкі, дзе працаваў да канца 1930-х гг. у партыйным санаторыі, яму давяралі гатаваць для ленінскай сям’і (Н. К. Крупскай, Марыі Ільінічне і Дзьмітрыю Ільічу.
З 1940 году працаваў у пансіянаце Маскоўскага гаркама партыі «Ільічоўскі» (сяло Ільлінскае), у пансіянаце даводзілася абслугоўваць міністра культуры Фурцаву, першых сакратароў Маскоўскага гаркама партыі Грышына і Капітонава, генэральнага сакратара М. С. Хрушчова і ягоную маці, у час вайны працаваў у Агарова на дачы старшыні Саўінфармбюро Шчарбакова, з канца 1950-х гг. на пэнсіі.
Апошнія гады жыцьця працаваў старэйшым поварам у санаторыі «Ільлічоўскі».
Памёр у 1965 годзе ў вёсцы Ільлінскае Чырванагорскага раёну Маскоўскай вобласьці і быў пахаваны на мясцовых могілках.
Сям’я
рэдагавацьБыў жанаты з аднавяскоўкай — Вольгай Іванаўнай Чурсанавай (нар. у чэрвені 1886 у в. Памінава). Шасьцёра дзяцей:
- Міхаіл Сьпірыдонавіч (нар. у ліпені 1907 году ў Санкт-Пецярбургу). Удзельнік нямецка-савецкай вайны, загінуў (як мяркуецца, ва Ўдарнай арміі пад Вялікімі Лукамі ў сьнежні 1941 году). Да вайны жыў зь сям’ёй у г. Сталінагорску (цяпер Новамаскоўск). Жонка Тацьцяна Дзьмітрыеўна, сын Яўген.
- Уладзімер Сьпірыдонавіч (люты 1911—1999, Санкт-Пецярбург), пахаваны на Серафімаўскіх могілках. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Бацька прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Жонка — Марыя Іванаўна Шаломава (дачка Івана Іванавіча і Лізаветы Іванаўны Шаломавых) — нар. у вёсцы Зарэчча Тургінаўскага раёну Цьвярской вобласьці, памерла ў 1999 годзе ў Санкт-Пецярбургу (пахавана з мужам).
- Аляксей Сьпірыдонавіч (нар. 1913 — ?, Санкт-Пецярбург). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны з в. Памінава пераехаў да брата Міхаіла ў г. Сталінагорск, працаваў на шахце. Прапаў безь вестак у час вайны.
- Ганна Сьпірыдонаўна (1915—1995, Санкт-Пецярбург). Першы муж Пётар Шаломаў — прапаў безь вестак у першы год вайны, сын Генадзь Пятровіч Шаломаў (нар. 1938). Падчас вайны з сынам апынулася ў акупацыі і знаходзілася зь ім у нацысцкім канцлягеры ў Прыбалтыцы, пасьля вайны паўторна выйшла замуж і працавала ў Жукоўскім, у цяперашні час пражывае ў вёсцы Разлады Маскоўскай вобласьці.
- Аляксандар Сьпірыдонавіч (сакавік 1920 г., Памінава). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1939 годзе паступіў у Пляханаўскі інстытут, зь 1-га курса прызваны ў армію і служыў у Манголіі, у 1942 годзе накіраваны на Заходні фронт, скончыў вайну ў званьні лейтэнанта, скончыў Вайсковую аўтамабільную акадэмію ім. Кагановіча, праходзіў службу ў горадзе Каўрове, затым выкладаў у Разанскім ваенным аўтамабільным вучылішчы, у цяперашні час у адстаўцы.
- Людміла Сьпірыдонаўна (нар. 1926, Падмаскоўе).
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пуцін насіў ежу Леніну(недаступная спасылка). // Комсомольская правда.
- Пуцін распавёў, што яго дзед працаваў кухарам у Леніна і Сталіна. // ТАСС.
- ПУЦІН Сьпірыдон Іванавіч. // Пуцінская энцыкляпэдыя.
- Сямейныя таямніцы Пуціна: сваяк прэзідэнта раскрыў гісторыю рода. // Московский комсомолец.
- Радавод У. У. Пуціна
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|