Калінінскі раён (Цьвярская вобласьць)
Калі́нінскі раён (па-расейску: Калининский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Цьвярской вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Цьвер, які не ўваходзіць у склад раёну, фармуючы асобую мескую акругу.
Калінінскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Цьвер[1] |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | маскоўскі час, UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьКалінінскі раён мяжуе зь Ліхаслаўскім, Рамешкаўскім, Кімраўскім, Канакоўскім, Старыцкім і Таржоцкім раёнамі, а таксама з Маскоўскай вобласьцю. Плошча раёну складае 4158,21 км², што робіць раён найбуйнейшым у вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьКалінінскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласьці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласьці, як на той час называлася Цьвярская вобласьць. 29 сьнежня 2019 году раён быў рэарганізаваны ў муніцыпальную акругу.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт раённай адміністрацыі. (рас.)