Адмірал
Адміра́л (па-нідэрляндзку: admiraal, з арабскай амір аль — «уладар» (чаго-небудзь), скарачэньне ад араб. أمير البحر амір аль махры — «уладар мора») — вайсковае званьне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіх флётах (сілах).
Гісторыя
рэдагавацьУ Эўропе ўвайшло ва ўжытак у XII стагодзьдзі, замясьціўшы запазычаныя грэцкія і рымскія тэрміны (наварх, дуўмвір, прэфэкт наваліс і іншыя). Па рэглямэнце паруснага флёту адмірал камандаваў кардэбаталіяй (асноўнымі сіламі), віцэ-адмірал (намесьнік адмірала) — рэзэрвам, які звычайна разьмяшчаўся за галоўнымі сіламі (ар’ергард), контр-адмірал (найніжэйшы адміральскі чын) — перадавым атрадам выведкі і аховы (авангардам). У першай чвэрці XVIII стагодзьдзя былі таксама званьні арыр- або рэар-адмірал і шаўтбэнахт (захаваліся ў іншых краінах), якія адпавядаюць чыну контар-адмірала.
Адміралы-беларусы
рэдагавацьБеларусь ёсьць месцам народзінаў 47 адміралаў[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Пагон адмірала Расейскага Імпэратарскага Флёту
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6