Сьвятлана Пятроўна Кацуба (нар. 6 жніўня 1959, Катоўск, Адэская вобласьць, УССР, СССР) — беларуская юрыстка рэжыму Лукашэнкі, чалец Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласьці з 2009 году. Кандыдат юрыдычных навук (1999), дацэнт (2000). Фігурантка санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.

Сьвятлана Кацуба
Дата нараджэньня 6 жніўня 1959(1959-08-06) (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак юрыстка
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

У 1978 годзе скончыла Гомельскую музычна-пэдагагічную вучэльню. З 1978 па 1984 год працавала настаўніцаю пачатковых клясаў СШ № 45 Гомлю.

З 1984 па 1986 год працавала мэтадыстам мэтадычнага кабінэту гарадзкога аддзелу адукацыі Гомлю.

У 1985 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці «Гісторыя».

З 1986 па 1993 год працавала выкладчыцаю дысцыплінаў «Грамадазнаўства» й «Асновы дзяржавы й права» у Гомельскай пэдагагічнай вучэльні.

У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці «Правазнаўства». З 1994 па 1999 год працавала старшым выкладчыкам катэдры правазнаўства Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ф. Скарыны.

У 1999 годзе скончыла асьпірантуру пры Інстытуце філязофіі й права НАН Беларусі.

З 1999 году працавала загадчыцаю катэдры «Гаспадарчае права» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П.В. Сухога.

З 2016 году працавала загадчыцаю катэдры «Сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплінаў» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П.В. Сухога.

Узнагароды

рэдагаваць
  • ганаровая грамата Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002);
  • ганаровая грамата Гомельскай гарадзкой Рады дэпутатаў (2008);
  • грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

рэдагаваць

У 2011 годзе, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 году, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010 была ўключана ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[1][2]. У 2012 годзе Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Кацубу адказнаю як чальца ЦВК за парушэньне міжнародных выбарчых стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году, потым і на парлямэнцкіх выбарах 2012 году[3][4]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[5].

31 жніўня 2020 году Кацуба была ўключана ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі яна арганізавала й падтрымала фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[6].

2 кастрычніка 2020 году Кацуба зноўку трапіла ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7][8]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Кацуба як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[9]. Разам з калегамі па ЦВК Кацуба, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увяла непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыла прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[9]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[10]. Акрамя таго, Кацубу ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[11][12], Канада[13], Швайцарыя[14][15][16].

21 чэрвеня 2021 году Кацуба таксама была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[17][18].

  1. ^ Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (рас.). КП у Беларусі(be) (2011-02-02). Праверана 2020-06-22 г. Архіўная копія ад 2021-10-02 г.
  2. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
  3. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  4. ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (анг.)
  5. ^ Денис Лавникевич. (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.Ru(uk)Праверана 2021-09-10 г.
  6. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  7. ^ Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (анг.) Paul Hastings LLP. Lexology. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  8. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  9. ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  10. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  11. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  12. ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). ReutersПраверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  13. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  14. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  15. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
  16. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  17. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  18. ^ Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (анг.). Міністэрства фінансаў ЗШАПраверана 2021-07-24 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць