Сы́на-тыбэ́цкія мовы — сям’я моваў, якая ўключае ў свой склад больш за 400 моваў, распаўсюджаных ва Ўсходняй Азіі і некаторых рэгіёнах Паўднёвай Азіі. Падзяляецца на кітайскую мову (часам лічыцца некалькімі асобнымі мовамі, якія ўтвараюць сыніцкую галіну ў складзе сына-тыбэцкіх моваў) і тыбэта-бірманскую галіну моваў, аднак далейшая ўнутраная клясыфікацыя зьяўляецца дыскусійнай.

сына-тыбэцкая сям'я
Народнасьць кітайцы, тыбэтцы, бірманцы, шэраг іншых роднасных народаў Усходняй Азіі
Арэал Усходняя Азія
Лінгвістычная клясыфікацыя Адна зь першасных моўных сем'яў сьвету
Склад
Колькасьць носьбітаў блізу 1,2 млрд чал.
ISO 639-5: sit

Сына-тыбэцкія мовы на мапе Ўсх. Азіі

Зьяўляецца другой моўнай сям’ёй паводле колькасьці носьбітаў, саступаючы толькі індаэўрапейскай моўнай сям’і.

Гісторыя дасьледаваньняў

рэдагаваць

У XVIII ст. некаторыя дасьледчыкі заўважылі наяўнасьць паралеляў паміж тыбэцкай і бірманскай мовамі, якія на той момант ужо мелі сталую літаратурную традыцыю. Напачатку ХІХ ст. брытанскі этнограф і ўсходазнаўца Браян Г. Годжсан і некаторыя іншыя дасьледчыкі зьвярнулі ўвагу на наяўнасьць падобных паралеляў з тыбэцкай і бірманскай мовамі ў шэрагу нелітаратурных моваў паўночнага ўсходу Індыі й Паўднёва-Ўсходняй Азіі. У 1856 годзе брытанскі дасьледчык Джэймз Логан першым прапанаваў для гэтых моваў тэрмін тыбэта-бірманскія мовы, а праз два гады ён дадаў у іх склад карэнскія мовы[1][2].

Дасьледаваньне моваў Індакітаю зь сярэдзіны ХІХ ст., што ажыцьцяўляліся Логанам ды іншымі, паказалі разьмеркаваньне гэтых моваў у чатыры моўныя сем’і: тыбэта-бірманскую, тайскую, аўстраазіяцкую і малайска-палінэзійскую. У 1823 годзе нямецкі ўсходазнаўца Юліюс Кляпрат адзначыў наяўнасьць агульнае лексыкі для тыбэцкай, бірманскай і кітайскай моваў і поўнае адрозьненьне ад іх тайскай (уваходзіць у склад тайскіх моваў), монскай і віетнамскай (апошнія дзьве ўваходзяць у склад аўстраазіяцкіх)[3][4]. У 1858 Логанам была прапанаваная клясыфікацыя, паводле якой кітайская мова, тыбэта-бірманскія, тайскія ды мон-кхмэрскія мовы ўтваралі кітайска-гімалайскую падгрупу ў складзе г.зв. туранскіх моваў[2]. Эрнстам Кунам у 1883 годзе была прапанаваная гіпотэза пра падзел моваў Індакітаю на паўднёвую й паўночную групы, пры гэтым апошняя падзялялася на дзьве галіны — кітайска-сіямскую і тыбэта-бірманскую[5].

Нямецкі сыноляг і лінгвіст Аўгуст Конрадзі ў сваіх працах у 1896 годзе назваў гэтую групу моваў інда-кітайскай, аднак ён меў сумневы наконт месца карэнскіх моваў у яе складзе. Тэрміналёгія Конрадзі мела шырокае выкарыстаньне; тым ня менш, існавала няўпэўненасьць у выключэньні ім віетнамскае мовы з гэтае групы моваў. У 1909 годзе нямецкім філёлягам Францам Нікаляўсам Фінкам была прапанаваная тэорыя пра стварэньне карэнскімі мовамі асобнае галіны ў складзе кітайска-сіямскіх моваў[5].

У 1924 годзе францускім дасьледчыкам Жанам Пшылускі быў уведзены тэрмін сына-тыбэцкія мовы (франц. sino-tibétain)[6], пры гэтым у сваіх дасьледаваньнях ён захаваў клясыфікацыю паводле Конрадзі. У 1931 годзе тэрмін сына-тыбэцкія мовы быў уведзены і ў ангельскай літаратуры (анг. Sino-Tibetan), які зьявіўся ў сумесным дасьледаваньні Жана Пшылускі й брытанскага дасьледчыка Гордана Льюса[7]. Гэты тэрмін быў прыняты амэрыканскім антраполягам Альфрэдам Крэбэрам для ўнівэрсытэту ў Бэрклі, у якім працаваў Робэрт Шафэр. Шафэр зьмяніў папярэднія варыянты клясыфікацыі, выключыўшы з сына-тыбэцкіх дайскія мовы[5], але па сустрэчы з францускім сынолягам Анры Маспэро Шафэр пакінуў дайскі матэрыял (аднак усё ж працягваў ставіцца скептычна да мажлівае генэалягічнае роднасьці дайскіх моваў з сына-тыбэцкімі). У наступным Шафэр разьмясьціў сыніцкія мовы на ніжэйшы ўзровень клясыфікацыі[8][9]. У выніку гэтага варыянт клясыфікацыі сына-тыбэцкіх моваў паводле Шафэра набыў наступны выгляд:

  • Сына-тыбэцкія мовы
Сыніцкія
Дайскія
Бодзкія
Бірманскія
Барскія[a]
Карэнскія мовы.

Кітайская й тыбэта-бірманскія

рэдагаваць

У 1938 годзе да дасьледаваньняў у Бэрклі далучыўся амэрыканскі антраполяг і лінгвіст Пол К. Бэнэдыкт. У 1942 годзе ім была апублікаваная клясыфікацыя, паводле якой з сына-тыбэцкіх моваў была выключаная віетнамская, мяо-яоскія і тай-кадайскія мовы. Збольшага П. К. Бэнэдыкт захаваў тэорыю Шафэра, аднак зьмяніў у ёй месца карэнскіх моваў:

  • Сына-тыбэцкія мовы
Кітайская мова
Тыбэта-карэнскія
Карэнскія
Тыбэта-бірманскія мовы

У далейшым гэты варыянт клясыфікацыі быў зьменены амэрыканскім лінгвістам Дж. Мэтысафам, які паставіў пад сумнеў гіпотэзу П. К. Бэнэдыкта аб існаваньні сукупнасьці тыбэта-карэнскіх моваў[10]:

  • Сына-тыбэцкія мовы
Кітайская
Тыбэта-бірманскія мовы

Большасьць позьніх заходніх дасьледчыкаў, такія як Брэдлі[11] і Ля-Польля[12] захавала гэты варыянт клясыфікацыі, у іх зьмяняўся толькі склад тыбэта-бірманскае галіны. Тым ня менш, паводле Гіёма Жака[13] адзначаецца, што кампаратывістыка пакуль ня здолела давесьці наяўнасьць агульных інавацыяў у тыбэта-бірманскіх моваў і мэтазгоднасьць вылучэньня кітайскае мовы як першаснае галіны ў сына-тыбэцкай сям’і; разам з гэтым, адзначаецца, што марфалягічныя адрозьненьні між старажытнакітайскай і тыбэта-бірманскімі былі меншымі за сучасныя.

Маюцца іншыя прапановы ўнутранае клясыфікацыі сына-тыбэцкіх моваў, паводле якіх у яе складзе вылучаюцца тыбэта-канаўрыйская, салская й маха-кіранцкая галіны.

У 1849 годзе Годжсанам была заўважаная дыхатомія паміж сынтэтычнымі мовамі сям’і, распаўсюджанымі ад штату Хімачал-Прадэш да ўсходу Нэпалу, ды ізалюючымі мовамі. Конаў высунуў меркаваньне[14], што ўзьнікненьне сынтэтычнасьці ў некаторых мовах сям’і можа быць зьвязанае з субстратным уплывам моваў мунда (распаўсюджаныя невялікімі арэаламі ў цэнтры й усходзе Індыі), а першапачаткова сына-тыбэцкія мовы зьяўляліся ізалюючымі і мелі тонавыя адрозьненьні ў фанэтыцы. У дадатак да гэтага, тэорыю пра субстратныя ўплывы высоўваў Маспэро, згодна зь якім у мовах маецца індаарыйскі субстрат.

Статус тай-кадайскіх і мяо-яо моваў

рэдагаваць

У мінулым тон разглядаўся як адзін з асноўных крытэраў для клясыфікацыі моваў, у якіх маецца сыстэма тонаў. З гэтае прычыны раней віетнамская мова, тай-кадайскія мовы і мовы мяо-яо як мовы, якія маюць аналягічную кітайскай сыстэму тонаў, клясыфікаваліся як часткі сына-тыбэцкае сям’і. Тым ня менш, у заходняй лінгвістыцы гэтыя мовы ўжо не залічваюцца ў склад сына-тыбэцкіх, а агульныя рысы з сына-тыбэцкімі тлумачацца як вынік запазычваньняў[15]. Гэтае выключэньне было даведзенае дасьледаваньнем віетнамскага тонагенэзісу францускім дасьледчыкам А. Ж. Адрыкурам у 1954 годзе.

У кітайскай лінгвістычнай школе тай-кадайскія (дакладней, падгаліна ў іх складзе — кам-тайскія мовы) ды мяо-яо мовы звычайна ўключаюцца ў склад сына-тыбэцкае сям’і[16]. Існуюць прапановы аб далучэньні да сына-тыбэцкіх моваў усіх тай-кадайскіх моваў, аднак роднасная лексыка, якой можна было б абгрунтаваць гэтае далучэньне, ня можа быць знойдзенай ва ўсіх галінах тай-кадайскіх моваў. Апрача таго, уваходжаньне кам-тайскіх моваў у склад тай-кадайскіх моваў не зьяўляецца поўнасьцю даведзеным.

Праблемы сувязі

рэдагаваць

Некаторыя дасьледчыкі (зь якіх найбольш вядомымі зьяўляюцца Крыстафэр Бэкўіт і Рой Эндру Мілер) сьцьвярджаюць, што кітайская мова ня мае дачыненьня да тыбэта-бірманскіх моваў. У прыватнасьці, імі ўказваецца адсутнасьць рэгулярных фанэтычных адпаведнасьцяў, адсутнасьць перабудаванай агульнай марфалёгіі, таксама, на іх думку, агульны лексычны склад моваў можа быць запазычваньнямі з кітайскае мовы[17][18][19]. Тым ня менш, некаторыя дасьледчыкі (напрыклад, Ў. Саўт Коблін, Г. Тургуд, Дж. Мэтысаф, Г. Хванг-чэрнг) выступаюць на карысьць існаваньня сына-тыбэцкае сям’і, сьцьвярджаючы пра наяўнасьць рэгулярных адпаведнасьцяў як у фанэтыцы, так і ў граматыцы.

Адной з галоўных цяжкасьцяў пры параўнаньні сына-тыбэцкіх моваў зьяўляецца марфалягічная прастата шматлікіх моваў сям’і.

Мовы сына-кіранці

рэдагаваць

Расейскім лінгвістам Сяргеем Старасьцінам была высунутая тэорыя[20] пра разыходжаньне моваў кіранці й кітайскае мовы. Тэорыя мае дзьве вэрсіі клясыфікацыі сына-тыбэцкіх моваў:

  • Вэрсія 1:
    • Сына-тыбэцкія мовы
Сына-кіранці
Тыбэта-бірманскія
  • Вэрсія 2:
    • Сына-тыбэцкія мовы:
Кітайская
Кіранці
Тыбэта-бірманскія

Гіпотэза была прынятая некаторымі спэцыялістамі.

Сына-бодзкія мовы

рэдагаваць

Ван Дрым, як і Шафэр, адмаўляе[21] адмаўляе першасны падзел на кітайскую мову ды астатнія. Паводле Ван Дрыма ўся сына-тыбэцкая сям’я называецца тыбэта-бірманскай[5], аднак большасьць спэцыялістаў у гэтай галіне працягваюць выкарыстоўваць тэрмін сына-тыбэцкія мовы. За нядаўнім часам Ван Дрымам была прапанаваная альтэрнатыўная назва для сям’і — трансгімалайская[22].

Ван Дрымам было прапанавана некалькі гіпотэзаў, у тым ліку паніжэньне кітайскае мовы ў межы сына-бодзкае падгрупы:

  • Тыбэта-бірманскія мовы
    • Заходнія
    • Усходнія
      • Паўночныя (сына-бодзкія)
        • Паўночна-заходнія: бодзкія, заходнегімалайскія, таманскія мовы; мовы кіранці
        • Паўночна-ўсходнія (сыніцкія мовы)
      • Паўднёвыя
        • Паўднёва-заходнія: лола-бірманскія, карэнскія мовы
        • Паўднёва-ўсходнія: цянскія, г’ялронскія мовы.

Ван Дрым указвае на два асноўныя доказы, якія даводзяць асаблівыя сувязі між сыніцкімі й бодзкімі мовамі і, праз гэта, усталяваньне кітайскае мовы ўнутры тыбэта-бірманскіх моваў. Па-першае, існуе шэраг паралеляў між марфалёгіямі старажытнакітайскае мовы ды бодзкімі мовамі. Па-другое, адсочваецца значная колькасьць лексычных кагнатаў паміж кітайскай мовай і бодзкімі мовамі (у прыватнасьці, з мовай лімбу)[3]. У адказ на гэтыя тэзісы праціўнікі кітайска-бодзкага аб’яднаньня сьцьвярджаюць, што лексычныя падабенствы могуць указваць толькі на роднасьць двух моўных аб’яднаньняў. Адзначаецца, што некаторыя кагнаты, прадстаўленыя на карысьць сына-бодзкае гіпотэзы, можна знайсьці і ў іншых тыбэта-бірманскіх мовах, а значыць, яны ня могуць сьведчыць на карысьць асаблівае блізкасьці паміж кітайскай і бодзкімі мовамі[23].

Гіпотэзы вышэйшае роднасьці

рэдагаваць

Апрача традыцыйных моўных таксонаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, некаторымі лінгвістамі прапаноўваліся вышэйшыя моўныя аб’яднаньні.

Адной з такіх гіпотэзаў зьяўляецца гіпотэза існаваньня сына-каўкаскае макрасям’і (высунутая С. Старасьціным), якая ўтвараецца енісейскімі[b], паўночнакаўкаскімі ды сына-тыбэцкімі мовамі. Сына-каўкаская гіпотэза часам пашыраецца шляхам даданьня да яе моваў на-дэнэ (адныя з індзейскіх моваў Паўночнай Амэрыкі), басконскай мовы, мовы бурушаскі, часам — нават этрускай. Верагоднасьць сувязяў паміж мовамі на-дэнэ й сына-тыбэцкімі мовамі камэнтаваў, у прыватнасьці, амэрыканскі антраполяг і лінгвіст Эдўард Сэпір[24].

У супрацьвагу гэтай гіпотэзе францускі дасьледчык Ляран Сагар прапанаваў гіпотэзу[25], згодна зь якой сына-тыбэцкія й аўстранэзійскія мовы аб’ядноўваюцца ў сына-аўстранэзійскія.

Носьбіты

рэдагаваць

Самай вялікай сына-тыбэцкай мовай паводле колькасьці носьбітаў зьяўляецца кітайская мова, налічваючы прыкладна 1,3 млн носьбітаў. Разам зь імі налічваецца 10 млн хуэй (кітайцы-мусульмане), якія, нягледзячы на этнічныя адрозьненьні, таксама размаўляюць па-кітайску.

Найбольшымі тыбэта-бірманскімі народамі зьяўляюцца бірманцы (42 млн чал.), і (7 млн чал.), тыбэтцы (6 млн чал.), карэны (5 млн чал.), бутанцы (1,5 млн чал.), маніпуры (1,5 млн чал.), бода (1,5 млн чал.), нага (1,2 млн чал.), тамангі (1,1 млн чал.), чын (1,1 млн чал.), нэварцы (1 млн чал.) і качыны (1 млн чал.).

Хуэйцы складаюць значную частку насельніцтва ў кітайскім Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне і ў некаторых паўночна-заходніх раёнах Кітаю. Бірманцы й бутанцы ў асноўным пражываюць у Бірме ды Бутане адпаведна. Качыны, карэны, чырвоныя карэны, а таксама рахіны жывуць у аднайменных штатах Бірмы. Тыбэтцы пражываюць у Тыбэцкім аўтаномным раёне Кітаю, а таксама ў правінцыі Цынхай, захадзе Сычуань і Ганьсу, поўначы правінцыі Юньнань, а таксама ў рэгіёне Ладакх Кашміру (Пакістан, Індыя). Маніпуры, міза, нага, трыпуры, іду-мішмі і гара жывуць у індыйскіх штатах Маніпур, Мізарам, Нагаленд, Трыпура і Мэгхалая. Бода й карбі жывуць у індыйскім штаце Асам; адзі, нішын, апа-тані і гала жывуць у штаце Аруначал-Прадэш.

Некаторыя дасьледчыкі ставяць пад сумнеў уваходжаньне некаторых моваў Аруначал-Прадэшу ў склад сына-тыбэцкіх моваў.

Склад сям’і

рэдагаваць
  • Сыніцкія мовы (або адзіная кітайская мова)
    • Кітайская мова
      • Паўночнакітайская мова
        • Паўночна-ўсходні дыялект
        • Пэкінскі дыялект
        • Цьзілускі дыялект
        • Цьзяаляаскі дыялект
        • Чжун’юаньскі дыялект
        • Ланьінскі дыялект
        • Ніжнеянцзыскі дыялект
        • Паўднёвазаходні дыялект
      • Цьзінь
      • Юэ
      • Сян
      • Хака
      • Гань
      • Мінь
        • Паўднёваміньскі ідыём (мова або дыялект)
          • Хокен
          • Хайнаньская мова
          • Чаашаньскі дыялект
        • Усходнеміньскі ідыём (мова або дыялект)
          • Фучжоўскі дыялект
        • Паўночнаміньскі ідыём (мова або дыялект)
        • Цэнтральнаміньскі ідыём (мова або дыялект)
        • Пусяньска-міньскі ідыём (мова або дыялект)
      • У
        • Шанхайскі дыялект
        • Нінбоскі дыялект
        • Вэньчжоўскі дыялект
      • Дунганская мова (мова дунганаў — нашчадкаў хуэй, якія перасяліліся на сярэднеазіяцкія тэрыторыі Расейскай імпэрыі)
  • Тыбэта-бірманскія мовы
    • Лола-бірманскія мовы
      • Бірманскія мовы
        • Бірманская мова
          • Араканская мова (або дыялект бірманскай)
        • Ачанская мова
        • Мова зайва
        • Мова лачык
      • Лалойскія мовы
        • Мова насу
        • Мова лісу
        • Мова хані
        • Мова акха
        • Лаху (мова або мовы)
        • Мова цьзіно
        • Пхунойская мова
      • Мова насі
    • Бодзкія мовы
      • Тыбэцкія мовы
      • Мова монпа (або як усходнебодзкія мовы)
      • Шэрпская мова
      • Мова таманг
      • Мова гурунг
      • Мова дзонг-кэ
    • Бода-коцкія мовы
      • Мовы бода-гара
        • Мова бода
          • Какбарок (або трыпуры)
        • Мова гара
    • Мовы тані
      • Мова адзі
      • Мовы ньішы
      • Мова апатані
    • Карэнскія мовы
      • Чырвонакарэнская мова
      • Пво-карэнскія мовы
      • Сгаў-карэнскія мовы
      • Мова пао
    • Мовы кіранці
      • Мова лімбу
    • Нэварская мова
    • Качынска-луйскія мовы
      • Качынская (цьзінпо) мова
      • Сацкая мова
    • Мова маніпуры
      • Ангамі-пачурскія мовы
        • Мовы ангамі
          • Мова ангамі
          • Мова мао
      • Пачурскія мовы
      • Мовы зэмэ
      • Мовы ао
        • Мова лота
        • Мова ао
      • Мова паўмай
    • Кукі-чынскія мовы
      • Чынская мова
      • Мова міза
    • Мова карбі
    • Мова магар
    • Цянскія мовы
      • Паўночнацянская мова
      • Паўднёвацянская мова
      • Мова пумі
      • Тангуцкая мова
      • Г’ялронскія мовы
    • Мовы народу мішмі
      • Дыгарскія мовы
      • Мовы мідзу
      • Мова іду-мішмі
    • Нунгіскія мовы
      • Мова дэрун
      • Мова нун
    • Мова туцьзя
    • Кхо-бваскія мовы
  • Мова бай.
  1. ^ На цяперашні час вядомыя як бода-гарскія.
  2. ^ Гл., напрыклад, кецкая мова — найбольш вядомы прадстаўнік сям'і і адзіная жывая мова гэтае сям'і.
  1. ^ Logan, James R. 1 // The Maruwi of the Baniak Islands. — Journal of the Indian Archipelago and Eastern Asia, 1856. — Т. 1. — С. 1-42.
  2. ^ а б Logan, James R. 2 // The West-Himalaic or Tibetan tribes of Asam, Burma and Pegu. — Journal of the Indian Archipelago and Eastern Asia, 1858. — Т. 1. — С. 68-114.
  3. ^ а б van Driem, George. 60 // Sino-Bodic. — Bulletin of the School of Oriental and African Studies. — Т. 3. — С. 455-488.
  4. ^ Klaproth, Julius. Asia Polyglotta. — Paris: B.A. Shubart.
  5. ^ а б в г van Driem, George. Languages of the Himalayas: An Ethnolinguistic Handbook of the Greater Himalayan Region. — Brill, 2001. — ISBN 978-90-04-12062-4
  6. ^ Sapir, Edward. 40 // Review: Les Langues du Monde. — Modern Language Notes. — Т. 6. — С. 373-375.
  7. ^ Przyluski, J.; Luce, G. H. 6 // The Number 'A Hundred' in Sino-Tibetan. — Bulletin of the School of Oriental and African Studies, 1931. — Т. 3. — С. 667-668.
  8. ^ Shafer (1941)
  9. ^ Shafer, Robert. 1 // Introduction to Sino-Tibetan. — Wiesbaden: Otto Harrassowitz, 1966. — ISBN 978-3-447-01559-2
  10. ^ Matisoff (1978)
  11. ^ Bradley (1997)
  12. ^ La Polla (2003)
  13. ^ Jacques (2006)
  14. ^ Konow (1909)
  15. ^ Гл., напрыклад, Benedict (1972)
  16. ^ Гл., напрыклад, Вялікую кітайскую энцыкляпэдыю — разьдзелы «мовы» і «лінгвістыка ды філялёгія».
  17. ^ Miller, Roy Andrew. 94 // Sino-Tibetan: Inspection of a Conspectus. — Journal of the American Oriental Society, 1974. — Т. 2. — С. 195-209.
  18. ^ Beckwith, Christopher I. The Morphological Argument for the Existence of Sino-Tibetan. — Bangkok: Pan-Asiatic Linguistics: Proceedings of the Fourth International Symposium on Languages and Linguistics, January 8–10, Mahidol University at Salaya, 1996. — С. 812-826.
  19. ^ Beckwith, Christopher I. The Sino-Tibetan problem / Beckwith, Christopher. — Medieval Tibeto-Burman languages, Brill, 2002. — С. 113-158. — ISBN 978-90-04-12424-0
  20. ^ Старасьцін (1996)
  21. ^ Van Driem (2001)
  22. ^ van Driem, George. 5 // The Trans-Himalayan phylum and its implications for population prehistory. — Communication on Contemporary Anthropology. — С. 135-142.
  23. ^ Matisoff, James A. 63 // On 'Sino-Bodic' and Other Symptoms of Neosubgroupitis. — Bulletin of the School of Oriental and African Studies, 2000. — Т. 3. — С. 356-369.
  24. ^ Shafer, Robert. 18 // Athapaskan and Sino-Tibetan. — International Journal of American Linguistics, 1952. — Т. 1. — С. 12-19.
  25. ^ Laurent Sagart (2005)

Літаратура

рэдагаваць
  • Baxter, William H. (1995). «'A Stronger Affinity … Than Could Have Been Produced by Accident': A Probabilistic Comparison of Old Chinese and Tibeto-Burman», in William S.-Y. Wang (рэд.) The Ancestry of the Chinese Language (Journal of Chinese Linguistics Monographs, 8), Berkeley: Project on Linguistic Analysis, ст. 1-39.
  • Coblin, W. South (1986). A Sinologist’s Handlist of Sino-Tibetan Lexical Comparisons. Monumenta Serica Monograph Series 18. Nettetal: Steyler Verlag. ISBN 3-87787-208-5.
  • van Driem, George (1995). «Black Mountain Conjugational Morphology, Proto-Tibeto-Burman Morphosyntax, and the Linguistic Position of Chinese». Senri Ethnological Studies 41:229-259.
  • ——— (2003). «Tibeto-Burman vs. Sino-Tibetan», Werner Winter, Brigitte L. M. Bauer and Georges-Jean Pinault (eds.) Language in time and space: a Festschrift for Werner Winter on the occasion of his 80th birthday, Walter de Gruyter, pp. 101—119. ISBN 978-3-11-017648-3.
  • Gong Hwang-cherng (2002). «Han Zang yu yanjiu lunwen ji» (漢藏語硏究論文集 «Collected papers on Sino-Tibetan linguistics»). Taipei: Academia Sinica. ISBN 957-671-872-4.
  • Jacques, Guillaume (2006). «La morphologie du sino-tibétain.», La linguistique comparative en France aujourd’hui, 4 March.
  • Matisoff, James A. (2003). Handbook of Proto-Tibeto-Burman: System and Philosophy of Sino-Tibetan Reconstruction. Berkeley: University of California Press. ISBN 0-520-09843-9.
  • Nedeljković, Mile (2001). Leksikon naroda sveta, Beograd.
  • Sagart, Laurent 2005. «Sino-Tibetan-Austronesian: an updated and improved argument.» Laurent Sagart, Roger Blench & Alicia Sanchez-Mazas, рэд. The Peopling of East Asia: Putting Together Archaeology, Linguistics and Genetics. London: Routledge Curzon, ст. 161—176. ISBN 978-0-415-32242-3.
  • Starostin, Sergei,; I. I. Pejrosom (1996). A Comparative Dictionary of Five Sino-Tibetan Languages. Melbourne University Press.
  • Thurgood, Graham; Randy J. LaPolla (рэд.) (2003). The Sino-Tibetan Languages. London: Routledge. ISBN 0-7007-1129-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць