Асам
Асам (па-ангельску: Assam) — штат на ўсходзе Індыі. Мяжуе з Бутанам і Банглядэшам. Разам з шасьцю іншымі штатамі паўноча-заходняй Індыі, зьвязанымі з асноўнай тэрыторыяй краіны вузкім калідорам у Заходняй Бэнгаліі (Аруначал-Прадэш, Нагаленд, Маніпур, Мізарам, Мэгхалая, Трыпура), утварае групу «Сямі сёстраў». Займае 16-е месца сярод штатаў па плошчы (78 438 км²) і 14-е па насельніцтву (26,6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Дыспур.
Асам | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | штат Індыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дыспур[d] |
Дата ўтварэньня | 26 студзеня 1950 |
Кіраўнік | Himanta Biswa Sarma[d] |
Афіцыйныя мовы | асамская мова[d], бода[d] і бэнгальская мова |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | IN-AS |
Код аўтам. нумароў | AS |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Асам славуты сваёй гарбатай, шоўкам, радовішчамі нафты, багатым расьлінным і жывёльным сьветам.
Рэгіён заселены чалавекам з Каменнага веку. Апісаньне тэрыторыі, на якой сёньня разьмяшчаецца штат Асам, знаходзіцца ў Магабгараце. Асамскія землі на працягу шасьці стагодзьдзяў уваходзілі ў склад заснаванага ў VI стагодзьдзі Ахомскага царства (ад якога выводзіцца этымалёгія назвы штата). Брытанская правінцыя з 1838 (у Асаме ангельцамі вырошчваўся мак для опіюмнага гандлю з Кітаем), штат Індыі з 1947. З 2006 урад штата пачаў працэс зьмены назвы штата на Асом.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |