Бохум (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«Бохум» (па-нямецку: Bochum) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бохуму. Заснаваны ў 1848 годзе, то бок гэта робіць клюб адным з найстарэйшым спартовым клюбам у сьвеце. Двухразовы фіналіст Кубка Нямеччыны (1968, 1988). На сёньня ў спартовым клюбе «Бохума» налічваюцца 5 тысячаў сябраў. Сябраў уласна футбольнае сэкцыі налічваецца больш за 2,2 тысячаў. Акрамя футболу клюб мае каманды ў іншых відах спорту, як то дружыны па лёгкай атлетыцы, бадмінтоне, баскетболе, танцах, фэхтаваньні, гімнастыцы, гандболе, хакеі на траве, плаваньні, тэнісе, настольным тэнісе і валейболе.

Бохум
Поўная назва Verein für Leibesübungen Bochum 1848 Fußballgemeinschaft eingetragener Verein
Заснаваны 1848
Горад Бохум, Нямеччына
Стадыён Рурштадыён
Умяшчальнасьць: 29 299
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfl-bochum.de (ням.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

«Бохум» лічыцца найстарэйшай спартовай арганізацыяй у сьвеце, бо, як сьцьвярджаецца, датай заснаваньня клюбу лічыцца 26 ліпеня 1848 году, калі у газэце Märkischer Sprecher зьявіўся артыкул з заклікам стварыць гімнастычны клюб. Спартовае таварыства было афіцыйна закладзенае 18 лютага 1849 году, але 28 сьнежня 1852 году дзейнасьць таварыства была забароненая паводле палітычных прычынах, але ўзнавіў сваю дзейнасьць 19 чэрвеня 1860 году. У 1904 годзе клюб быў рэарганізаваны, а футбольная каманда была створаная толькі 31 студзеня 1911 году.

 
Матч «Бохума» супраць кільскага «Гальштайну» ў 1967 годзе.

У 1919 годзе клюб аб’яднаўся зь яшчэ адным спартовым таварыствам Бохума, але 1 лютага 1924 году аб’яднаны клюб быў падзелены на два. Першы зь іх меў толькі гімнастычны складнік, у той час як іншы ўлучаў усе іншыя віды спорту, як то футбол, лёгкая атлетыка, гандбол, хакей на траве і тэніс[1]. За час панаваньня нацыстаў празь ціск уладаў клюбы зноў узьядналіся, а таксама да іхнага зьліцьця далучыўся бохумскі клюбу «Германія Форвэртс». З Другой сусьветнай вайной «Бохуму» ўсё цяжэй было працягваць свае выступы празь недахоп футбалістаў, цяжкасьці зь пераездамі і зьнішчэньнямі палёў праз бамбардаваньні хаўрусьнікаў антыгітлераўскае кааліцыі.

Не зважаючы на ​​высокі дух змаганьня, які заўсёды пераважаў у камандзе, яна ня здолела дамагчымя найвышэйшых посьпехаў праз прысутнасьць ў Гаўлізе Вэстафаліі моцнага клюбу «Шальке-04», які на той час панаваў у нямецкім футболе. Найлепшым вынікам «Бохума» гэтага часу было 2 месца розыгрышы Гаўлігі сэзону 1938—1939 гадоў. Першыя паваенныя гады дружына спаборнічала ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі ў 1953 годзе «Бохум» дасягнула Абэрлігі Захаду, але затрымацца надоўга там клюб ня здолеў затрымацца. Наступныя гады клюб правёў з розным посьпехам у розных лігах, ажно ад аматарскай да найвышэйшай Абэрлігі. Першым важным дасягненьні гэтага часу сталася трапленьне ў фінал Кубка Нямеччыны 1968 году. У вырашальным матчы «Бохум» саступіў «Кёльну» зь лікам 4:1.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Мануэль Рыман 1988
2   Аб Крыстыян Гамбоа 1989
3   Аб Данілу Суарэс 1991
4   Аб Эрган Машавіч 1998
5   Аб Бэрнарду 1995
6   ПА Патрык Остэргаге 2000
7   ПА Кевін Штэгер 1993
8   ПА Антані Лясыльля (капітан) 1986
9   Нап Гансалу Пасіенсія (ар. Сэльта) 1994
10   ПА Філіп Фэрштэр 1995
11   Нап Такума Асана 1994
13   ПА Люкас Дашнэр 1998
14   Аб Тым Ёрман 2003
15   Аб Фэлікс Пасьляк 1998
17   ПА Агон Элезі 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   ПА Матуш Бэра 1995
20   Аб Іван Ардзец (ар. Дынама М.) 1992
21   Бр Міхаэль Эсэр 1987
22   Нап Крыстафэр Антві-Аджэй 1994
23   Бр Нікляс Тыдэ 1999
25   Аб Магамэд Тольба 2004
26   Бр Андрэас Лютэ 1987
27   ПА Морыц-Броні Квартэнг 1998
29   Нап Морыц Брошынскі 2000
30   Аб Морыц Рэмлінг 2001
31   Аб Кевэн Шлётэрбэк (ар. Фрайбург) 1997
32   Аб Максімілян Вітэк 1995
33   Нап Філіп Гофман 1993
41   Аб Ноа Лёосьлі 1997

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Historie». VfL Bochum.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць