Алана Гебрэмарыям

беларуская грамадзкая актывістка

Алана Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997) — беларуская грамадзкая дзяячка й палітык, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Алана Тадэгэ Гебрэмарыям
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 7 сакавіка 1997
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Біяграфія рэдагаваць

У 2019 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, атрымала спэцыяльнасьць дантыста[1].

Актывістка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і ініцыятывы «Моладзевы блёк[прыбраць шаблён]». Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

У 2019 годзе была кандыдатам на сфальсыфікаваных выбарах у дэпутаты ПП НС Беларусі[1] па Грушаўскай выбарчай акрузе № 98[2]. Пераможцай на гэтай акрузе была абвешчаная Людміла Макарына-Кібак.

Палітычны перасьлед рэдагаваць

Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ўвайшла ў Каардынацыйную раду й стала прадстаўніцай Сьвятланы Ціханоўскай па справах моладзі.

Затрыманая 12 лістапада 2020 году ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)[3].

Сумеснаю заяваю пятнаццаці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, ад 18 лістапада 2020 году была прызнана палітычнай зьняволенаю[4][5]. 7 сьнежня шэфства над палітвязьнем узяла Катарына Барлі(uk), дэпутатка Эўрапейскага парлямэнту[6][7].

Утрымлівалася ў СІЗА № 1 Менска («Валадарцы»)[8].

16 сакавіка 2021 году супраць Гебрэмарыям былі выстаўленыя першыя абвінавачаньні ў датычнасьці да арганізацыі масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году[9].

16 ліпеня 2021 году суд Савецкага раёну Менску (судзьдзя – Марына Фёдарава, ужо ўнесеная ў Чорны сьпіс Эўразьвязу 17 сьнежня 2020 году за шматлікія палітычна матываваныя прысуды, пракуроры: Анастасія Маліко, Раман Чабатароў) разам з іншымі фігуратамі справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be) асудзіў яе на два гады й шэсць месяцаў пазбаўленьня волі[10].

Асабістае жыццё рэдагаваць

Ня замужам. Бацька — ураджэнец Этыёпіі.

Спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другаяВясна (цэнтар), 02.12.2020
  2. ^ «Сустрэчы з выбарнікамі — убогі фармат». На сустрэчу з 22-гадовай кандыдаткай прыйшлі 3 чалавекіРадыё Свабода, 12.11.2019
  3. ^ Алана Гебрэмарыям — palitviazni.info
  4. ^ Белорусский хельсинский комитет (2020-11-18) Заявление протеста против наступления на ЗБС. Беларускі Хэльсынскі камітэт. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
  5. ^ Заява пратэсту супраць наступу на Задзіночанне Беларускіх СтудэнтаўВясна (цэнтар), 18.11.2020
  6. ^ Katarina Barley and Thomas Waitz take over godparenthood for the students Alana Gebremariam and Ksenia Syramalot (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-12-07). Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-01-23 г.
  7. ^ Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў (бел.). ВяснаПраверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-07-20 г.
  8. ^ Алану Гебрэмарыям узялі пад варту на два месяцыРадыё Рацыя, лістапад 2020 г.
  9. ^ «Арганізоўвалі маршы студэнтаў». Следчы камітэт назваў імёны тых, хто праходзіць у «студэнцкай справе»Белсат, 16.03.2021
  10. ^ Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады (бел.). Вясна (2021-07-16). Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-10-27 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць