Стаўрапольскі край: розьніца паміж вэрсіямі
Новая старонка: {| class="toccolours" border=1 align=right cellpadding=4 cellspacing=0 width=300 style="border-collapse: collapse; margin: 0 0 1em 1em;" |+<big><big>'''Ставропо... |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 19:50, 3 кастрычніка 2008
Стаўрапольскі край, суб'ект Расейскай Фэдэрацыя, разьмешчаны на поўдні эўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Калмыкіяй, Краснадарскім краем, Дагестанам, Чачэнскай рэспублікай, Растоўскай вобласьцю, Карачаева-Чаркесіяй і Кабардына-Балкарыяй.
| |||
Афіцыйная мова | расейская | ||
Тып суб'екту фэдэрацыі | Край | ||
Фэдэральная акруга | Паўднёвая | ||
Эканамічная акруга | Паўночна-Каўкаская | ||
Сталіца | Стаўрапаль | ||
Губэрнатар | Аляксандар Чарнагораў | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
48 месца 66 500 км2 | ||
Насельніцтва - Усяго (2005) - Шчыльнасьць |
16 месца 2 735 139 41/км² | ||
Аўтамабільны код | 26 | ||
Часавы пас | UTC+3 |
Утвораны 13 лютага 1924 пад назовам Паўднёваўсходняя вобласьць. З 16 кастрычніка 1924 меў назву Паўночна-Каўкаскі край, з 17 сакавіка 1937 — Арджанікідзаўскі край, з 12 студзеня 1943 — Стаўрапальскі край.
Геаграфія
Край разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Прадкаўказьзя і на паўночным схіле Вялікага Каўказа.
Карысныя выкапні — прыродны газ, нафта, полімэталы, будаўнічыя матэрыялы. Найболей вядомыя радовішчы: газу — Сэнгілееўскае і Паўночна-Стаўрапольска-Пелагіадзінскае; нафты — Праскавейскае. Вялікая частка тэрыторыі Стаўрапальскага краю занятая Стаўрапальскім узвышшам, што пераходзіць на ўсходзе ў Церска-Кумскую нізіна. На поўначы ўзвышша зьліваецца з Кума-Манычской ўпадзінай. У паласе перадгор'яў вылучаецца курортны раён Каўкаскіх Мінэральных Водаў з горамі-лякалітамі, вышынёй да 1401 (г. Бэштаў).
Асноўныя рэкі — Кубань, Кума з Подкумкам, Золкай і інш. Азёры нешматлікія: Тамбуканскае возера (з запасамі лячэбнай гразі), частка возера Маныч-Гудзіла, возера Цаган-Хак і інш.
Стаўрапальскі край разьмешчаны, збольшага, у стэпавай і паўпустыннай зонах. Глебы галоўным чынам чарназёмныя і каштанавыя. Пераважаюць разнатраўна-злакавыя і злакавыя стэпы, на ўсходзе і поўночным усходзе — палынава-злакавая расліннасьць з саланцамі і саланчакамі. Стэпы большай часткай распаханы. На высокіх участках Стаўрапальскага ўзвышша — масівы шырокалісцевых дубова-грабавых лясоў (участкі лесастэпу). У стэпе ёсьць грызуны (байбакі, палёўкі, хамякі, тушканчыкі і інш.), сустракаюцца вушасты вожык, ласка, лісіца, воўк. У плаўнях Кумы — камышовы кот і кабан. На азёрах і балотах шмат вадаплаўнай птушкі.
Прамысловасьць
Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (электратэхнічнае абсталяваньне, станкі, прыборы, аўтакраны, аўтапрычэпы), харчовая, лёгкая, здабыча нафты і газу, хімічная (мінэральныя ўгнаеньні), электраэнэргетычная, будаўнічых матэрыялаў, мэблевая.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на гадоўлі збожжа і сланечніка, вядучая роля ў жывёлагадоўлі належыць жывёлагадоўлі, танкаруннай авечкагадоўлі. Шырока разьвітае садоўніцтва, вінаградарства, птушкагадоўля, сьвінагадоўля, пчалярства.
Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва 2718,0 тыс. чалавек (2005, 2735,1 тыс. у 2002), шчыльнасьць насельніцтва 40,9 чал./км² , удзельная вага гарадзкога насельніцтва 56,2 %. Большасьць насельніцтва краю складаюць расейцы — 81,6 %. Традыцыйна вялікія ў краі этнічныя суполкі армянаў (5,5 %), украінцаў (1,7 %) і грэкаў (1,2). У апошнія дзесяцігоддзі ўзрасла колькасьць дагестанскіх народаў , асабліва даргінцаў — 1,5 %. Нагайцы і туркмэны, якія пражываюць на ўсходзе і паўночным усходзе зьяўляюцца нашчадкамі качавога насельніцтва краю да славянскага засяленьня. Для перадгорных раёнаў тое ж можна сказаць пра асетынаў, адыгскія народы і абазіны.
Адміністрацыйны падзел
У склад краю ўваходзяць 26 раёнаў, 10 гарадоў краявога падпарадкаваньня, 10 гарадоў раённага падпарадкаваньня, 18 рабочых і курортных паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады Стаўрапаль, Пяцігорск, Нявіннамыск, Кіславодзк.