Siarhei Bohdan
Прывітаньне
рэдагавацьСардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.
Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.
У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.
Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі.
EugeneZelenko 15:22, 3 сьнежня 2006 (UTC)
Калі ласка, калі вы перакладаеце артыкул зь іншых Вікіпэдый, то на прыкладзе артыкула пра Пол Пота, трэба перакладаць ня гэтую старонку, а вось гэтую. Тады ў вас атрымаецца вось такі артыкул, а не такі ці такі. І, калі ласка, дадавайце інтэрвікі. --Ліцьвін 14:50, 3 траўня 2008 (UTC)
- пастараюся, бо я яшчэ ня ўсё ўмею рабіць у вікі-фрамаце. дарэчы, уйгурскую я рабіў з розных тэкстаў і так, што памятаў, а не з расейскай. --Siarhei Bohdan 12:50, 3 траўня 2008 (UTC)
- Лепш пачынаць з простага, і глядзець як робяць іншыя. Усё прыйдзе з досьведам. --Ліцьвін 16:50, 3 траўня 2008 (UTC)
Выбачце...
рэдагаваць...на старонцы Вы выпраўлялі, акрамя артаграфіі, ў якой я насамрэч памылілася, тарашкевіцкі правапіс на наркамаўскі, альбо я не разумею сутнасьці вашых правак? І не маглі бы Вы патлумачыць Вашу прапанову наконт "тэмаў"? З павагай, Julie 15:58, 24 траўня 2008 (UTC)
ніякай наркамаўкі. я выпраўляў назвы, якія былі проста памылкова перакладзенымі/трансьлітараваныя. і я меў на ўвазе, здаецца, (бо не магу знайсьці, дзе я пісаў тую заўвагу), што трэба, мяняючы сьпіс, не мяняць назваў адных і тых самых артыкулаў, якія мусяць быць у Вікі. Бо інакш пра адное і тое напішуцца некалькі розных артыкулаў.
крыху мудрагеліста сказаў. Адзін прыклад. У нас ё артыкул Аўгустын. У старым сьпісе ён быў так і запісаны Аўгустын. Я пісаў пра яго артыкул (мо і ня самы лепшы, але). і цьвёрда ведаў, што ён такі ё, гэты артыкул. Заходжу ў новы сьпіс, вай-вай! Аўгустына няма. Тады гляджу, што проста цяпер ён называецца Аўгустынам Блажэнным. Ну дык файна, але складваецца ўражаньне, што артыкула пра яго няма! Такая самая рэч і з кімсьці іншым была. Герадотам здаецца. Тое самае з Гегелем. То бок у прынцыпе трэба быць асьцярожным зь трансьлітарацыяй спалучэньняў "ге-ке-хе" ў іншаземных словах як "гэ-кэ-хэ". Ды і з трансьлітарацыяй неангельскіх імёнаў і паняткаў праз ангельскую таксама. Бо ў выніку часам узьнікаюць дзіўныя і неапраўданыя варыянты. Напрыклад, ня ведаю наколькі апраўдана пісаць Гірагіта. Я, хоць і меў японскую другой замежнай ва ўнівэрсытэце, ніколі б так не трансьлітараваў. а што там дарэчы Вам падалося наркамаўскім? --Siarhei Bohdan 19:29, 24 траўня 2008 (UTC)
- Зразумела. Ну па-першая, я насамрэч зрабіла зашмат дурных памылак кшталту "Дюрэра", мне сорамна. Я насамрэч дрэнна ведаю мову. Я працую над гэтай старонкай зараз, павольна з-за сэсіі (і, насамрэч, яна патрабуе сур'ёзнай перапрацовкі). Па-другое, калі я сустракала штосьці кшталту "Nagarjuna", я глядзела пераклад у рускай Вікі. Па-трэцяе, тыя імёны, якія ўжо былі на старонцы, я захавала, а якіх не знайшла, перакладала як змагла =) Так, пэўна і з Аўгустынам альбо Гегелем было. А наконт наркамаўцы - ну "Маркеc", але я паглядзела арыгінальнае напісаньне і пагаджуся з Вамі. Дзякуй Вам за дапамогу, я паспрабую акуратней перакладаць.
- І мне прапанавалі не дадаваць артыкулы да існуючага сьпісу, а перакладаць цалкам. Вы згодны? Julie 08:25, 25 траўня 2008 (UTC)
Ведаеце, я асабіста дадаваў бы. Але можна вядома і нанова ўсё перакладаць. Толькі тады ізноў узьнікае праблема апісаная мной вышэй, калі той ці іншы панятак ці пэрсанаж могуць быць названыя па-рознаму. І гэта можа быць зьвязаным ня толькі з варыянтнасьцю іх у тарашкевіцы, але і з варыянтнасьцю наагул. То бок можа Тамэрлян, а можа Тымур, Аўгустын ці А.Б., Фама Аквінскі ці Тамаш Аквінскі (ну там праўда ўжо перанакіраваньне з Фамы паставілі). Таму мне падаецца, што дадаваньне магло б крыху зьменшыць верагоднасьць дубляў таго самага. Але як каму падабаецца... Мо нам патрэбны быў бы такі самаробны рэгістар асабовых імёнаў гістарычных асобаў і геаграфічных назваў, які дазволіў бы ўніфікаваць іх іменаваньне? Так бы зьнялася крыху вышэйзгаданая праблема.--Siarhei Bohdan 09:50, 25 траўня 2008 (UTC)
- Праблема варыятыўнасьці назваў у межах аднаго правапісу добра вырашаецца з дапамогай перанакіраваньняў. --Red_Winged_Duck 11:30, 26 траўня 2008 (UTC)
Цікава, а навошта вы стварылі гэтыя артыкулы? Існуюць жа Пагадненьне Вайтангі й Катапаксі (вулькан). А на тых, што вы стварылі павінна быць або перанакіраваньне або выдаліць. --Ліцьвін 21:15, 6 чэрвеня 2008 (UTC)
- Дык не заўважыў, бо глядзеў па тых, што на выдаленьне. вось і з вульканам такая самая памылка! Хацеў як лепш...--Siarhei Bohdan 21:17, 6 чэрвеня 2008 (UTC)
- Карыстайцеся пошукам, да і ў апошніх зьменах ўсё бачна. --Ліцьвін 21:22, 6 чэрвеня 2008 (UTC)
- Думаю, вы бы ўсё адразу зразумелі, калі бы была пазначана прычына выдаленьня. Артыкул Індыйскі нацыянальны кангрэс спадабаўся мне. Добра напісаны. --Ліцьвін 21:50, 6 чэрвеня 2008 (UTC)