Анджэй Струміла: розьніца паміж вэрсіямі

польскі маляр, графік, скульптар, фатограф, літаратар
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://pl.wikipedia.org/wiki/Andrzej_Strumiłło?oldid=59344917
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:21, 9 красавіка 2020

А́нджэй Струмі́ла (па-польску: Andrzej Strumiłło; 23 кастрычніка 1927[1], Вільня[2] — 9 красавіка 2020, Сувалкі[3]) – польскі маляр, графік, скульптар, фатограф, паэт, пісьменьнік, сцэнограф. Ляўрэат залатога мэдалю «За заслугі ў культуры Глёрыя Артыс»[4].

Анджэй Струміла
Анджэй Струміла (2013)
Дата нараджэньня 23 кастрычніка 1927
Месца нараджэньня Вільня
Дата сьмерці 9 красавіка 2020 (92 гады)
Месца сьмерці Сувалкі
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак малярства, графіка, фатаграфія, паэзія, скульптура, сцэнаграфія
Месца працы
Узнагароды Узнагароджаны мэдалём «За заслугі ў культуры Глёрыя Артыс»

Жыцьцяпіс

Дзяцінства правёў у родным засьценку маці — Суданах пад Сьвянцянамі[5]. Да II сусьветнай вайны быў міністрантам у касьцёле сьвятых Пятра і Паўла на Антокалі. Навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе плястычных мастатцваў у Лодзі, а ў 1950 року атрымаў дыплём выпускніка Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве.

У 1949—1953 працаваў асыстэнтам у абодвух вучэльнях. З 1956 року праектаваў выставачныя павільёны для Польскай гандлёвай палаты.

У 1977—1980 — кантрактны прафэсар кракаўскай АПМ, у 1987—1988 – выкладчык сувалкаўскай філіі Акадэміі каталіцкай тэалёгіі. У 1982—1984 займаў пасаду кіраўніка графічнай майстэрні пры сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Польшчу, пасяліўся на Чорнай Ганчы, «каб быць бліжэй да Вільні»[1][5].

Творчасьць

Выдаў два зборнікі паэзіі: Moje і Jak. У 2008 року выйшаў збор артыкулаў і ілюстрацыяў Factum est (па-лацінску: Стала так), а ў 2009 — „Ja. Poezje wybrane”. Разам з Чэславам Мілашам і Томасам Вэнцлавам быў ініцыятарам выданьня «Кнігі Вялікага Княства Літоўскага» — зборніку эсэ беларускіх, летувіскіх і польскіх аўтараў.

У 2008 року ў Сувалках адкрылася галерэя мастака, дзе выстаўленыя карціны, скульптуры, фатаздымкі і рысункі Анджэя Струмілы[6][7].

Узнагароды

  • Прэмія Міністэрства культуры і мастацтва II ступені (1969)
  • Дзяржаўная прэмія II ступені (1974)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Анджэй Струміласховішча мультымэдыйных матэрыялаў