Македонскі Тэлекам
Каардынаты: 41°59′45″ пн. ш. 21°25′58″ у. д. / 41.99583° пн. ш. 21.43278° у. д.
«Македо́нскі Тэлека́м» («МКТ») — прадпрыемства сувязі Паўночнай Македоніі, заснаванае ў студзені 1997 году ў якасьці «Македонскай Сувязі».
мак. Македонски Телеком | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | МБ: MKMTSK101019 |
Заснаваная | 1 студзеня 1997 (27 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Урад Македоніі |
Уласьнікі | «Вугорскі Тэлекам» (51%), урад Паўночнай Македоніі (34%)[1] |
Краіна | Паўночная Македонія |
Разьмяшчэньне | Скоп’е |
Адрас | вул. 13 лістапада, д. 6[2] |
Ключавыя фігуры | Нікола Люшаў[3], Назім Бушы[4] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | стацыянарны тэлефон[d] |
Паслугі | лічбавае тэлебачаньне, шыракапалоснае Сеціва, сотавая сувязь, стацыянарная тэлефанія |
Абарачэньне | ▲10,535 млрд дэнараў[5] (2018 год; $196,23 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲1,618 млрд дэнараў (2018 год; $30,149 млн) |
Чысты прыбытак | ▲1,421 млрд дэнараў (2018 год; $26,477 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 1129 (2019 год) |
Матчына кампанія | «Нямецкі Тэлекам» (Бон) |
Аўдытар | «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Ангельшчына) |
На 2020 год прадпрыемства прапаноўвала лічбавае тэлебачаньне, шыракапалосны доступ да Сеціва, сотавую сувязь і стацыянарную тэлефанію[6]. «Македонскі Тэлекам» падаваў сотавую сувязь у дыяпазонах 800, 900, 1800 і 2100 мэгагэрц. На канец 2018 году налічваў 212 356 абанэнтаў стацыянарнай тэлефаніі і 196 263 абанэнты шыракапалоснага Сеціва (зь іх 24% праз оптавалакно), 128 406 карыстальнікаў інтэрнэт-тэлебачаньня і 1 205 728 сотавых абанэнтаў[5].
Мінуўшчына
рэдагаваць1 студзеня 1997 году ўрад Македоніі вылучыў «Македонскую Сувязь» са складу «Пошты-тэлефону-тэлеграфу Македоніі». У траўні 1998 году прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. 15 студзеня 2001 году «Вугорская Сувязь» (Будапэшт) набыла 51% паёў «Македонскай Сувязі». 1 траўня 2008 году «Македонскую Сувязь» перайменавалі ў «Македонскі Тэлекам», бо «Нямецкаму Тэлекаму» (Бон) належала «Вугорская Сувязь». У 2013 годзе паі прадпрыемства разьмясьцілі на Македонскай біржы. 1 ліпеня 2015 году «Т-Мабіле Македоніі» ўлучылі ў склад «Македонскага Тэлекаму». На сьнежань 2019 году сотавая сетка «Македонскага Тэлекаму» 4-га пакаленьня ахоплівала 99% насельніцтва Паўночнай Македоніі і звыш 90% земляў краіны. Прадпрыемства выкарыстоўвала звыш 4000 км аптычнага кабэлю, які даваў 1/3 хатніх гаспадарак шыракапалосны доступ да Сеціва і лічбавага тэлебачаньня. На пачатку 2020 году ў Скоп’і запусьцілі сотавую сетку 5-га пакаленьня[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Будова пайшчыкаў (макед.) // АТ «Македонскі Тэлекам», 31 сьнежня 2019 г. Праверана 18 траўня 2020 г.
- ^ Кантакт і сэрвіс (макед.) // АТ «Македонскі Тэлекам», 2020 г. Праверана 18 траўня 2020 г.
- ^ Кіраўнічая дружына (макед.) // АТ «Македонскі Тэлекам», 2020 г. Праверана 18 траўня 2020 г.
- ^ Рада кіраўнікоў (макед.) // АТ «Македонскі Тэлекам», 2020 г. Праверана 18 траўня 2020 г.
- ^ а б Нікола Люшаў. Справаздача за 2018 год (макед.) // АТ «Македонскі Тэлекам», 2019 г. Праверана 18 траўня 2020 г.
- ^ а б Профіль прадпрыемства (макед.) // АТ «Македонскі Тэлекам», 2020 г. Праверана 18 траўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Прэс-цэнтар // АТ «Македонскі Тэлекам», 14 траўня 2020 г. Праверана 18 траўня 2020 г.
- Закупкі (макед.)
- Тавары і паслугі
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |