Віктар Чайчыц
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чайчыц.
Віктар Іванавіч Чайчыц (нар. 24 жніўня 1960, в. Зьдзітава, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі адвакат і дзяржаўны дзеяч.
Віктар Іванавіч Чайчыц | |
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканьняў | |
---|---|
12 кастрычніка 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандр Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 жніўня 1960 Зьдзітава (Спораўскі сельсавет) |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: |
Падзяка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Узнагароды Міністэрства юстыцыі Беларусі |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам у Берасьці, электрыкам у Белаазёрску.
Пазьней быў стажорам народнага судзьдзі Баранавіцкага раённага суда, судзьдзём народнага суда Менскага раёна і г. Заслаўя, загадчыкам аддзела агульнатэарэтычных праблем арганізацыі работы ўстаноў юстыцыі Навукова-дасьледчага інстытуту праблем крыміналёгіі, крыміналістыкі і судовай экспэртызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, адвакатам, старшынём Менскай абласной калегіі адвакатаў. З 2002 па 2013 гг. узначальваў Менскую абласную калегію адвакатаў[1], а з 2013 года зьяўляецца старшынём Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Беларусі[2].
У 2016 г. стаў чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Берасьцейскай вобласьці. У 2019 г. стаў чальцом Савета Рэспублікі VII скліканьня.
Узнагароды
рэдагавацьМае Падзяку Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі (2019) «за шматгадовую плённую працу, заслугі ў разьвіцьці заканадаўства, вялікі ўнёсак у забесьпячэньне правоў і свабод грамадзян»[3], ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, узнагароды Міністэрства юстыцыі Беларусі[1].
Крытыка
рэдагавацьУ 2012 годзе ў прэсе зьявіўся ліст за подпісам Віктара Чайчыца як старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, у якім беларускім адвакатам рэкамэндавалася ўзгадняць свае інтэрвію ў СМІ з загадчыкамі юрыдычных кансультацыяў, старшынямі калегій адвакатаў і іх намесьнікамі. Крытыкамі ініцыятыва была расцэненая ў кантэксьце шматлікіх палітычных судовых працэсаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. як спроба абмежаваць свабоду дзеяньняў адвакатаў і стварыць перашкоду для іх удзелу ў абароне абвінавачаных па палітычных справах[4].
4 сакавіка 2021 года ў сваім выступленьні на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў ухваліў катаваньні ў дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстаў пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Заклікаў адвакатаў замоўчваць факты парушэньняў судзьдзямі правоў чалавека. Ухваліў ціск на адвакатаў знутры калегій за выказваньне імі сваіх палітычных поглядаў[5][6].
Зноскі
рэдагаваць- ^ а б Чайчыц Віктар Іванавіч — Знаменитые выпускники школы, ГУО Здитовская средняя школа Берёзовского района [Зьдзітаўская сярэдняя школа Бярозаўскага раёна], афіцыйны сайт
- ^ Белорусская республиканская коллегия адвокатов [Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў], афіцыйны сайт
- ^ Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны
- ^ Адвакаты самі сабе затыкаюць раты — Праваабарончы цэнтар «Вясна» — афіцыйны сайт, 02.03.2012
- ^ Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц: ёсць час, каб даказаць, што мы не палезем у палітыку - Белсат - 16.03.2021
- ^ Сенатар Чайчыц навучыць адвакатаў пакоры? - Праваабарончы цэнтр "Вясна" - 15.03.2021