Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі
«Саю́зная дзяржа́ва Белару́сі і Расе́і» (рас. Союзное государство Беларуси и России) — зьвяз рэжыму Лукашэнкі з Расеяй.
«Саюзная дзяржава» Союзное государство | |
Афіцыйная мова | |
Сталіца | |
Форма кіраваньня
|
канфэдэрацыя |
Плошча • агульная |
17 283 000 км² |
Насельніцтва • агульнае |
149 703 900 |
Валюта | (
* BYN
* RUB
)
|
Незалежнасьць Садружнасьць Беларусі і Расеі Саюз Беларусі і Расеі Саюзная дзяржава |
2 красавіка 1996 2 красавіка 1997 26 студзеня 2000 |
Аўтамабільны знак |
|
Дамэн верхняга ўзроўню | |
Тэлефонны код | +
|
Гісторыя
рэдагавацьПа ўсталяваньні ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму 2 красавіка 1996 году Аляксандар Лукашэнка дасягнуў з Расеяй дамоўленасьці аб утварэньні «Садружнасьці Беларусі і Расеі з палітычнай і эканамічнай інтэграцыяй абедзьвюх дзяржаваў». 29 красавіка 1996 у Санкт-Пецярбургу старшыні парлямэнтаў падпісалі пагадненьні аб «Парлямэнцкім сходзе». Перамовы суправаджаліся пратэстамі ў Беларусі.
2 красавіка 1997 году[1] ў Маскве Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын падпісалі «Дамову аб Саюзе Беларусі і Расеі». З гэтай пары 2 красавіка абвясьцілі «Днём яднаньня народаў Беларусі і Расеі». 23 траўня 1997 адбылося падпісаньне «Статуту Саюзу Беларусі і Расеі».
У 1997—1998 гадох утварыліся «Найвышэйшы савет», «Выканаўчы камітэт», «Парлямэнцкі сход Саюзу», «Пагранічны і Мытны камітэты», «Камітэт у пытаньнях бясьпекі».
8 сьнежня 1999 году ў Маскве падпісаная «Дамова аб стварэньні Саюзнай дзяржавы». 26 студзеня 2000 году абвясьцілі, што яна «набыла моц» — па ратыфікацыі Нацыянальным сходам і Дзяржаўнай Думай.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Договор о союзе Беларуси и России: колосс на рахитичных ножках? (рас.) Сюжет. РИА Новости. Праверана 4 верасьня 2017 г.