Мытва

рака ў Беларусі

Мы́тва, Мо́тва, Му́тва — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Гомельскай вобласьці. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 430 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Рака
Мытва
лац. Mytva
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Бярозаўкі
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 47 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 430 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Бярозаўкі Мазырскага раёну, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палесьсяў, вусьце каля вёскі Канатопу Нараўлянскага раёну.

Даліна ў высокай плыні трапэцападобная (шырыня 1—2 км), у сярэдняй і ніжняй плыні невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая (шырыня ад 0,3 км да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча каналізаванае. На рацэ Бабруйкаўскае вадасховішча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 255.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць