Салтанаўка (Чачэрскі раён)
Салта́наўка[1] — былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Дзявіца. Уваходзіла ў склад Залескага сельсавету. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзілася за 14 км на паўночны ўсход ад места Чачэрск, за 51 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 79 км ад Гомелю.
Салтанаўка | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Залескі |
Насельніцтва: | 0 чал. (1992) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′52″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 53.06444° пн. ш. 31.01167° у. д.Каардынаты: 53°3′52″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 53.06444° пн. ш. 31.01167° у. д. |
Салтанаўка на мапе Беларусі Салтанаўка |
На тэрыторыі Чачэрскага біялягічнага заказьніка.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (48 сем’яў) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як паселішча ў Палескай воласьці Беліцкага павету Магілёўскай губэрні. У 1881 годзе дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі хлебазапасная крама, вятрак. У 1907 годзе ў вясковай школе 35 вучняў. У 1909 годзе 392 дзесяціны зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак.
У 1926 годзе паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 году да 30 сьнежня 1927 году цэнтар Салтанаўскага, у 1931—1939 гадох Закрыніцкага сельсаветаў Чачэрскага раёну Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Юны ленінец», працавалі кузьня і ваўначасальня. 69 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году ўваходзіла ў склад саўгасу «Бяляеўскі» (цэнтар — вёска Бяляеўка).
29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1816 — 23 двары; 1881 — 31 двор, 183 жыхары; 1897 — 45 двароў, 333 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 51 двор, 426 жыхароў; 1926 — 57 двароў; 1959 — 379 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — жыхары (48 сем’яў) пераселеныя[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 86 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 508
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 508