Сало́цін[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 54 чал. (2010). Знаходзіцца за 30 км на захад ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 123 км ад Гомелю.

Салоцін
Першыя згадкі: XIX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 54 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 29°39′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 29.65° у. д. / 52.95; 29.65Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 29°39′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 29.65° у. д. / 52.95; 29.65
Салоцін на мапе Беларусі ±
Салоцін
Салоцін
Салоцін
Салоцін
Салоцін
Салоцін

На рацэ Ала (прыток ракі Бярэзіна). На ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзілася стараверская малітоўная хата. У 1925 годзе ў Сьцяпоўскім сельсавеце Парыцкага раёну Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ала». У часе Вялікай Айчыннай вайны 35 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Прагрэс» (цэнтар — вёска Сьцяпы).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць