Ала (рака)
Ала́ — рака ў Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях. Даўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1230 км². Выдатак вады ў вусьці 5,9 м³/с. Агульны спад ракі 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Ала лац. Ała | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Віленкі |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 100 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 5,9 м³/с |
Плошча басэйну | 1230 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: Рылейка, Беліца, ручай Любіца
- Левыя: Даранка, Вялікая Вязанка
На рацэ
рэдагаваць- Места: Качэрычы
- Зона адпачынка: санаторыя СВК «Рассвет» імя К. Арлоўскага
- Прыродаахоўная зона: ляндшафтавы заказьнік Выдрыца (у нізоўі)
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленкі Качэрыцкага раёну, цячэ Бабруйскім і Жлобінскім раёнамі, вусьце за 2 км на поўнач ад вёсцы Чыркавічаў Шацілавіцкага раёну. Верхняя плынь на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняя — на Прыдняпроўскай нізіне. У ніжняй плыні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца.
Даліна пераважна трапэцападобная, на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сьцяпоў Жлобінскага раёну — да 3 км. Абалона ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэдняй плыні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, апрача 5 км у ніжняй плыні. Шырыня ракі ў вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжняй плыні нізкія.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 34.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.