Саламан
Саламан (Саламен), Сальман (Саўман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Саламан лац. Sałaman | |
Salaman | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sallo + Mann |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сальман, Саламен, Саўман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Саламан» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Саламан або Сальман, пазьней Зальман або Зэльман (Salamanns[1], Salaman, Salman, Sallmann, Seelmann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Салкірд, Сельвін; германскія імёны Saleco, Salgerðr, Salawins) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
Формы гэтага імя ў беларускай мове супадаюць з старажытным жыдоўскім імём Салямон (Саламон).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Salmar і Salmut[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вдова Салемонова (1567 год)[7]; Wieś Salminie… Joń Salman… Wieś Salmaniowo. Piter Salman, Jakub Salman (1765 год)[8]; Franciszek Salmonowicz Budowniczyc Nowogrodzki (4 кастрычніка 1765 году)[9]; wieś Sołomieniszki (1784 год)[10][a].
Носьбіты
рэдагаваць- Стэфан Вянцлававіч Саўмановіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[15]
- Салімон Радовіч — жыхар вёскі Лішыцаў (каля Азёраў), які ўпамінаецца ў 1668 годзе[16]
- Францішак, Юзэф, Міхал і Фабіян Саламановічы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[17]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Салмановічаў[18].
Сальмановічы (Salmonowicz, Salmanowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[19].
Сальмановічы (Salmanowicz, Salmonowicz) гербаў Орля і ўласнага і Саламановічы гербу Корчак — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[20].
Саламановічы (Salamonowicz) і Сальмановічы (Salmonowicz) гербу Магіла — літоўскія шляхецкія роды[21] з Троцкага павету[22].
На 1904 год існавала сядзіба Сальман ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губэрні[23].
На 1906 год фальварак Сальманы існаваў у Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[24].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Зэльманішкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама:
- Саламіна, Саламін (у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Salmena[11]): Salamina (1671—1681 гады)[12], Józef Sołomin… Wiktory Sołomin (18 жніўня 1744 году, 5 лютага 1748 году і 23 чэрвеня 1750 году)[13], Саломіны (Sołomin) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[14]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 145, 165.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1293.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 892.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 254, 258.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 99.
- ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 75.
- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 93, 754.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 192.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 73, 75, 87, 99.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 5.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 189.
- ^ Яўген Анішчанка, Езерское лесничество Гродненской экономии. Инвентарь 1668 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 3 сьнежня 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 26.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 337.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 761.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 403.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 195.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 220.