Антоні Дамінік Тышкевіч
Антоні Дамінік Тышкевіч (1692 — 31 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1736—1740), жамойцкі біскуп (з 1740).
![]() Антоні Дамінік Тышкевіч | |
![]() Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1692 |
Памёр | 31 студзеня 1762 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Эмануэль Уладзіслаў Тышкевіч[d] Соф’я з Вянцлаўскіх[d] |
Дзейнасьць | тытулярны біскуп, канонік, прэсьбітар, каталіцкі сьвятар |
Кавалер Ордэна Белага Арла (1744).
БіяграфіяРэдагаваць
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Эмануэля Ўладзіслава і Соф’і зь Вянцлаўскіх. Меў братоў Казімера, Тэадора і Міхала Яна. Успадкаваў ад бацькі тытул графа.
Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, атрымаў ступень доктара філязофіі.
З 1725 году быў віленскім канцлерам і канонікам, а з 1739 году — кіеўскім суфраганам[1].
Па прызначэньні на Жамойцкую катэдру апекваўся сэмінарыяй у Варнях. Спрыяў падвышэньню ўзроўню адукацыі, збудаваў новы будынак сэмінарыі.
У 1750 годзе збудаваў касьцёл у Кальварыі Жамойцкай. Зладзіў пахаваньне біскупа Юрыя Тышкевіча ў крыпце касьцёла.
Спачаў у біскупскай крыпце касьцёла ў Варнях.
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія Антонія Дамініка Тышкевіча
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Antoni Dominik Tyszkiewicz(пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 19 студзеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Антоні Дамінік Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Antoni Dominik Tyszkiewicz(пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 19 студзеня 2011 г.